|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
M’Anzhura. Мне этого мало | 03.08.2006 | M’Anzhura. West Records, 2006. Дзіўны пульхнаваты чалавек няпэўнага ўзросту, які пазірае з вокладкі дыску, – і ёсьць новая айчынная поп-зорка Манжура, праўнік па прафэсіі. Немудрагелісты «тымц-тымц» (часам зроблены па-людзку) з рыфмоўкамі «слова – слеза», «губах – руках», сьпеты голасам пасталелага Юр’я Шатунова. Невядома, для каго і навошта зьявіўся на сьвет гэты прадукт, але падзякаваць Манжуры можна хаця б за тое, што ён уключыў у альбом толькі 7 песень... Невядома, для каго і навошта зьявіўся на сьвет гэты прадукт, але падзякаваць Манжуры можна хаця б за тое, што ён уключыў у альбом толькі 7 песень – недаальбом ці перасамотнік такі выйшаў. Для айчыннага FM гэта ў пэўнай ступені знаходка. Слаба верыцца ў магчымасьць раскруткі гэтага дыска, але саладжавы галасок сьпевака можа крануць душу дзяўчонак, якія будуць заганяць гэтыя песенькі ў свой Winamp між Стасам П’ехам і Данкам. На такую аўдыторыю і скіраваны погляд артыста, які так задуменна пазірае з розных бакоў вокладкі дыска. Сяргей Будкін, "Наша Ніва" угару - up |
|
|