.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Тузін Гітоў”: новы музычны сэзон
| 30.08.2006 |

8 верасьня на “Тузіне Гітоў” распачынаецца новы музычны сэзон 2006/2007. У 1-м туры возьмуць удзел абсалютна сьвежыя айчынныя рок- і поп-гіты ад вядомых і ня надта выканаўцаў. Правілы галасаваньня і канцэпцыя гіт-параду застаецца ранейшай – толькі беларуская музыка, толькі гітовыя песьні. Таксама цягам восені заўзятараў нашага гіт-параду чакае нямала сюрпрызаў. Рыхтуецца складанка зь лепшымі песьнямі сэзону, што прамінуў – “Прэм’ер Тузін-2006”, а таксама канцэрт-прэзэнтацыя ў адным зь менскіх клюбаў з масай сюрпрызаў. А ў кастрычніку “Тузін Гітоў” будзе сьвяткаваць сваё 3-годзьдзе. Так што заставайцеся з намі!

лёга ТГ са спэцэфэктамі“Тузін Гітоў” за гэты час стаў брэндам. Знакам якасьці, калі жадаеце. Адзіным месцам у сеціве, дзе можна пачуць сьвежую і актуальную музыку. Гэтыя тры гады існаваньня нашага гіт-параду толькі пацьвердзілі тэзу, абвешчаную намі на пачатку сваёй працы: беларуская музыка ёсьць, яна разьвіваецца і здольная зацікавіць кожнага, хто мае хоць які густ:). Колісь у рэдакцыі ТГ было ўсяго тры чалавекі – цяпер для нашага партала стала піша 12 чалавек, штотыдня выходзіць радыёвэрсія гіт-параду, а штогод – выніковая складанка. І, канечне, з кожным турам зьяўляюцца ўсё новыя і новыя беларускія песьні. Але ТГ – гэта ня толькі гіт-парад. Гэта – самыя сьвежыя навіны, разьдзел “Заля Славы беларускага рок-н-ролу” (таксама са сваёй радыёвэрсіяй, дарэчы) і месца абмеркаваньня бягучых музычных справаў. І, відаць, з кожным годам партал толькі будзе буйнець.
Застаецца толькі сказаць дзякуй усім тым, хто дапамагае нам у гэтай нялёгкай справе - утрымліваць такую махіну, як беларуская незалежная музыка. Будзем разам у новым музычным сэзоне.

Сяргей Будкін, рэдактар ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net