|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Забойная рэч ад “Camerata” | 31.08.2006 | “Гэта адначасова адна з самых нашых забойных рэчаў і адзін з самых складаных нумароў. Пад яе на канцэрце нам прыходзіцца ледзьве ня бегаць, бо яна выконваецца з харэаграфіяй”, - кажа пра песьню “Агонь да нябёсаў”, якая дэбютуе ў 1-м туры на “Тузіне Гітоў” вакаліст “Camerata” Аляксандар Доўнар. Бадай што лепшы беларускі вакальны калектыў выдаў сёлета альбом “Дзіва”, які складаецца цалкам зь беларускамоўных кампазыцыяў. “Агонь да нябёсаў”, якраз з гэтага густоўна аздобленага дыску. “Агонь да нябёсаў” – песьня абсалютна новая. Цяпер мы яе часта выконваем на канцэртах. Праўда – гэта адзін з самых складаных нумароў у нашай праграме. Ня столькі з вакальнага гледзішча, колькі з харэаграфічнага – пад яе мы ледзьве ня бегаем па сцэне” - апавядае аўтар твору і вакаліст “Camerata” Аляксандар Доўнар. Музыка кажа, што ў творы вельмі адчувальныя язычніцкія інтанацыі: “Хоць у яе тэксьце шмат чаго ўвабралася, тут пераважаюць купальскія матывы ды і сам выраз “агонь да нябёсаў” можна трактаваць, як “вялікае купальская вогнішча”. Хоць на гэтай вэрсіі я асабіста не настойваю”, - працягвае апавядаць сьпявак. Цяпер “Camerata” рыхтуецца да вялікага гастрольнага тура па гарадах Беларусі. “Кожны год мы ладзім шэраг такіх канцэраў па Беларусі. У кожным горадзе – выступаем з посьпехам, дзе-нідзе ў нас нават фэн-клюбы зьявіліся”, - кажа Аляксандар. “Спадзяемся, што і аўдыторыі “Тузіна Гітоў” нашы сьпевы прыйдуцца да спадобы”, - дадае музыка. Камэрата – Агонь да нябёсаў (муз. і сл. А.Доўнар/В.Вераб’ёва). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|