.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Belarusian Red Book
| 01.09.2006 |

Music of Belarus, 2006.
Беларускі рок пайшоў на экспарт: супэр-паліграфія і аздабленьне, супэр-выканаўцы і падборка песень. Пакуль што для прома-мэтаў. «Чырвоная кніга» беларускага року была выдадзена дзякуючы высілкам бэрлінскага журналіста Інга Пэца дзеля таго, каб прыцягнуць увагу да нашай музыкі нямецкіх журналістаў, выдаўцоў, прадусэраў, таму ўвесь наклад разышоўся на падарункі.


Belarusian Red BookЗ падобных падарункавых айчынных выданьняў прыгадваюцца толькі CD-фотаальбом «Я нарадзіўся тут» і «дарагое» беларускае выданьне трыб’юту Depeche Mode. У 20-старонкавы буклет да дыска ўкладваюцца здымкі, сьціслая гісторыя «чортавага тузіна» беларускіх музычных праектаў, выказваньні музыкаў пра культурную сытуацыю на Радзіме, урыўкі з сусьветнай прэсы пра айчынную рок-музыку і, што важна, галоўныя беларускія гіты ў перакладзе на нямецкую мову. Беспасярэдне на дыску – самае важнае: «Мая краіна», «Госьці», «Слуцкая брама», «Я нарадзіўся тут», «Тры чарапахі» і г.д. – галоўныя песьні беларускага року. Паслухаеш так усё разам і падумаеш: а Беларусь жа – музычны цэнтар Эўропы.

Сяргей Будкін, "Наша Ніва"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net