.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



J:Морс. Не умирай
| 04.09.2006 |

З адмысловай рэцэнзіяй на інтэрнэт-сынгл "Не умирай" да чытачоў "Тузіна Гітоў" Сяргей Балахонаў:
"Прывітаньне, Ліна! Ты пыталася пра “морсаў”. Так, сапраўды, пакуль табе добра адпачывалася на моры, яны замуцілі новы інтэрнэт-сынгл. Сьціплейшы за папярэдні: адна студыйная песьня, адзін live (чамусьці in heaven) і адзін dark remix (бачыш, якія выдумшчыкі?) на загалоўную песьню. Няма таго, што раньш было...


J:морс. Не умирайГэта табе ня “Сто дорог”. Гэта “Не умирай”. Амаль, як у Багушэвіча – “каб ня ўмёрлі”, дарма што загалоўная кампазыцыя, каторая дала імя сынглу, напісана на расейскай. Але й па-беларуску таксама ёсьць (тая, што in heaven). “Паветра” называецца. Песьні ніштаватыя. Слухаць можна. Праўда, начытаўшыся анонсаў, я наіўна чакаў чагосьці больш выбуховага і вогненебясьпечнага. Як жа ж, абяцаўся рокавы надрыў, адыход ад стылістыкі папярэдняга альбому “Апрель”. Але ўрэшце маем ўсё той жа пазнавальны гук & драйв J:Морс, усю тую ж парадаксальна шчымлівую лірыку. Зрэшты я па-ранейшаму думаю, што ўсе гэныя “алые просветы”, “искорки слёз” і “черепки перламутра” не здаюцца папсовым хлудам толькі таму, што сьпявае пра іх Уладзімер Пугач. Ты ж таксама дагэтуль у бяспамяцтве ад яго адмысловага вакалу? Вось і зразумей: частуюць нас сынглам, бо ведаюць, што нам хочацца новых песень. А што пачастунку так мала, дык яно ўсё з разьлікам разьятрыць слухацкі апэтыт у чаканьні паўнавартаснай стравы – новага альбому. Гэта, Ліначка, называецца піяр. Адным словам, калі карціць, пампуй песенькі сама (www.jmors.by). Калі ж можаш трохі патрываць, дык я закатаю для цябе сынгл на дыск і нават вокладку раздрукую. Толькі не забывай, што для прыватнага праслухоўваньня. А яшчэ нагадай, ці маеш на мабілцы wap-паслугу, бо магу табе парачку легальных “морсаўскіх” рынгтонаў пераслаць у падарунак да новага навучальнага года.

ЗЫ. Пагадзіся, вельмі скрушна, што ў сынгле не апынулася месца для фірмовай мінусовачкі якой-небудзь вядомай песьні “морсаў”. Я не даганяю, чаму Серёга можа выкласьці ў сеціве мінусоўкі да песьняў цэлага альбому, а нашыя ўлюбёнцы нават адной не адшкадуюць. Мабыць, паветра ня тое...

Усяго найлепшага,
твой – Балахонаў



угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net