|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
:B:N: з кранальнымі “Дажджамі” | 07.09.2006 | Шматлікія польскія гастролі не зашкодзілі бярозаўцам з :B:N: прэзэнтаваць у чародны тур гіт-параду на “Тузіне Гітоў” новую песьню. Іх песьня "Дажджамі", бадай, самая кранальная з усяго новага альбому "Жыве рок-н-рол!". Па словах лідэра каманды Алеся Лютыча, твор прысьвечаны няшчаснаму каханьню. А стварыць атмасфэру сапраўднага тужлівага пачуцьця Алесю дапамагла былая вакалістка берасьцейскае “Сьцяны” Яўгенія Хіло. Песьня ў гіт-парадзе й цяпер слухачам давядзецца высьвятляць, ці кране “Дажджамі” іхнія сэрцы. - Ужо на рэпетыцыі вырашылі, што песьня будзе больш мелядычнай і прыгажэйшай, калі дадаць жаночы вакал. Дапамагла наша добрая сяброўка Яўгенія Хіло (ex-вакалістка гурта Sciana). Паспрабавалі - і атрымалася проста цудоўна! - Кажа Алесь. - Пасьля гэтага запрасілі Яўгенію ўжо ў студыю, і засталіся цалкам задаволены вынікамі. Зараз "бээнаўцы" шмат гастралююць па Польшчы. Таму на выданьне іх новага альбому менавіта на тэрыторыі заходніх суседзяў зьдзіўляцца не выпадае. У Беларусі дыск "Жыве рок-н-рол!" выйшаў на лейбле "BMA-group". У размове з Алесем Лютычам высьвятлілася, што прэзэнтацыя плыткі адбудзецца ў адным зь менскіх клюбаў пры канцы кастрычніка. Таксама ў хуткім часе на хатняй старонцы :B:N: http://www.biaznazvy.com зьявіцца кліп на галоўную песьню альбому - "Жыве рок-н-рол!". :B:N: - “Дажджамі”. (муз. А.Лютыч, сл. С.Машковіч). Песьня прэзэнтаваная I.Зныкам. Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. A.S. Фота: Marcin Polec угару - up |
|
|