|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Алесь Камоцкі на даху лета | 07.09.2006 | Зусім нядаўна ў вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага, які пачаў сваю музычную дзейнасьць ажно ў 80-х гадох мінулага стагодзьдзя, выйшаў новы альбом пад дзіўным назовам "Дах", што лягічна працягвае дасьціпны і трапны, трохлітарны тэматычны ланцужок альбомаў: спачатку быў "Дым", а потым быў "Дом" (адкуль узяўся дым бяз дома і як атрымаўся дом бяз даху - таямніца). У "Даху" бліскуча адыграны ўсе партыі ды чысьценька прасьпяваныя ўсе ноткі. У новым туры на "Тузіне Гітоў" стартуе песьня з новага альбома Алеся Камоцкага "Дах". Песьня "Лета" - мэлядычная і павольная, з пранікнёнай філязофскай лірыкай. "Песьня як песьня, - у сваю чаргу даводзіць Алесь. - Адна з тых, што была напісана спэцыяльна. Во трэба было такую песьню напісаць - дык я і напісаў. У нейкім сэнсе, яна ўзроставая: у мяне зараз час такіх песень... Але гэта не надоўга". У адказ на настойлівыя дапыты карэспандэнта "ТГ" пра тое, ці ёсьць чаго асаблівага пра яе распавесьці, бард адказваў адназначна: "Тое, што я хацеў сказаць - я ўжо сказаў гэтай песьняй, сваім альбомам. І больш мне няма чаго дадаць". Але ўсё ж такі пра некаторыя падрабязнасьці, далікатна націснуўшы на сумленьне творцы, даведацца атрымалася. "Яна пісалася ў адзін момант, без правал, адным духам. Маё светаадчуваньне на цяперашні час - яно вось менавіта такое. Крыху пэсымізм, крыху сьветлы сум, які звычайна прыходзіць у маім узросьце. Снобства, у сярэднім!", - усьміхаецца Алесь.Дарэчы, гэтую песьню, а таксама шмат іншых, можна будзе пачуць на прэзэнтацыі альбома "Дах", якая адбудзецца 27 верасьня ў малой залі к\з "Мінск" а 19-й гадзіне. Алесь Камоцкі - "Лета" (музыка і словы А.Камоцкі). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Марыя Грудзько, "Тузін Гітоў" Фота: Жана Дапкюнас угару - up |
|
|