|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Гайда": і дзецям дапамаглі, і ў "Тузін" патрапілі | 08.09.2006 | Гурт “Гайда” за ўвесь час свайго існаваньня ўжо пасьпеў нарабіць добрых справаў. Самым вялікім дасягненьнем удзельнікі калектыва лічаць (і слушна робяць!) тое, што падчас гадавых гастроляў па Нямеччыне яны сабралі 60 000 эўра для дзяцей, хворых на рак. Нягледзячы на тое, што “Гайда” пад рознымі назвамі існуе з 1996 году, іх песьня ўпершыню трапіла ў “Тузін Гітоў”. Праўда кампазыцыі з асобных праектаў некаторых з удзельнікаў гурта час ад часу фігуравалі ў нашым гіт-парадзе. Сярод музыкаў “Гайды” – Лёня Паўлёнак, Маша Васілеўская і іншыя. У першым туры “Тузіна Гітоў” гурт “Гайда” прэзэнтуе кампазыцыю “Варэнічкі”. Салістка калектыва Алена Емельяновіч кажа, што “песьня гэтай хутчэй украінская, чым беларуская”. Але потым дадае, што сьпяваюць “Варэнічкі” ва ўсіх кутках Беларусі найчасьцей падчас сьвятаў і застольляў.Цяпер наведнікі “Тузіна Гітоў” атрымалі магчымасьць ня толькі сьпяваць гэту песьню, але й слухаць. Тым больш, выканалі яе прафэсыйныя музыкі. Сярод іх – Натальня Жук (выкладчыца фальклору ў адной зь менскіх школ), Андрэй Федзянкоў (дырэктар музычнай школы), Маша Васілеўская (“Срэбранае Вясельле”, акустычныя канцэрты Indiga і інш.), Лёня Паўлёнак (“Нагуаль”, Recha). Самі ўдзельнікі “Гайды” акрэсьліваюць сваю музыку так: “рытмічная, пад якую хочацца танчыць”. “Гайда” – “Варэнічкі” (музыка і словы – народныя). Разьмяшчаецца са згоды гурта. А.М. Фота: www.nagualia.net угару - up |
|
|