|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Город 312" на “Тузіне Гітоў” | 08.09.2006 | Гурт “Город 312” – прэтэндэнт на атрыманьне адразу шасьці намінацый на MTV Russia Music Awards 2006, у тым ліку і “Лепшы рок-гурт”, прэзэнтуе ў 1-м туры на “Тузіне Гітоў” сваю беларускамоўную песьню “Вясна”. “Беларускую, роўна як і ўкраінскю вэрсіі песьні “Вясна”, мы вырашылі запісаць адмыслова для слухачоў суседніх краінаў. Дзеля гэтага мы доўга працавалі над вымаўленьнем - і вось нарэшце выйшла тое, што выйшла”, - кажа вакалістка гурта Ая. На “Тузіне Гітоў” ужо ўдзельнічалі ўкраінскія і польскія каманды, а вось расейцы бяруць удзел у нашым чарце ўпершыню. Прэс-аташэ гурта Юлія Контурава тлумачыць, што “Вясну” гурт вырашыў запісаць для беларускай вэрсіі свайго альбому “Вне зоны доступа”: “Мы вырашылі, што тым, хто будзе набываць дыск на тэрыторыі вашай краіны, будзе цікава пачуць і песьню на беларускай мове ад нас”. Ая - вакалістка гурта, які можа атрымаць сёлета шэраг узнагародаў на прэстыжнай прэміі MTV Russia Music Awards 2006 (лепшы гурт, адкрыцьцё году, лепшы рок-праект, артыст году, песьня году, рынгтон году) апавядае, што прыйшлося папрацаваць над вымаўленьнем, бо раней яна зь беларускай мовай не сутыкалася: “Але мы былі стараннымі вучнямі!”, - кажа яна. Песьня “Вясна”, як і ўвесь альбом “Вне зоны доступа”, запісвалася на музычнай студыі “Масфільма” з дапамогай саўндпрадусара альбому Андрэя Зуева (ён запісваў кружэлкі Валерыі, Ветліцкай ды інш.) і гукарэжысэра Ўладзімера Аўчыньнікава, які працаваў з “Мумий-троль” і Земфира. Город 312 – "Вясна" (муз.і сл. групы Город 312). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB угару - up |
|
|