.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Бяжы разам з Indiga
| 23.09.2006 |

Адна з навінак "Тузіна Гітоў" - "Бяжы са мной" ад менскага гурта "Indiga". Прыхільнікі ўжо маглі пачуць твор на складанцы Аляксандра Памідорава "Дыхаць", а зараз могуць і прагаласаваць у нашым гіт-парадзе. Сярод іншых гэтую песьню можна будзе пачуць на выступе гурта ўжо 30-га верасьня ў клюбе "Графіці".

Indiga"Да гэтай песьні ў мяне асаблівае стаўленьне, - распавядае вакалістка "Indiga" Руся. - Яна засьпела мяне ў момант развагаў блізкага мне чалавека пра тое, ці варта працягваць жыць у нашай краіне, ці варта спадзявацца на зьмены. Шкада, што так шмат людзей зьяжджае. Лічу, што гэтае жаданьне схавацца куды падалей - чыстай вады параноя. Уласна, пра гэта і сьпеў."

Руся дадае, што нічога ня варта баяцца. Месца, дзе вы нарадзіліся, перш за ўсё прагне вас саміх, таму ёсьць рызыка зьяўленьня аднойчы жаданьня вярнуцца, але сумленьне ўжо не дазволіць.

Indiga - "Бяжы са мной" (музыка - Indiga, словы - Руся).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


A.S., "Тузін Гітоў"

Фота: ProJamStudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net