|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Drum Ecstasy – H.D.M. | 19.01.2006 | Drum Ecstasy – H.D.M., 2005, West Records. Новы альбом ад музыкаў, якія ўжо 14 год зацята гвалцяць барабаны, за што атрымалі ня толькі любоў і прызнаньне замяжой, але й статус “забароненых бубначэй” на радзіме. Трэба меркаваць, за тое, што надта ўжо свавольнічаюць яны з гэтымі барабанамі. Цяпер Drum Ecstasy ў сваёй роднай краіне знаходзіцца яшчэ глыбей, чым у падпольлі: афіцыйных выступаў амаль няма, як, зрэшты, інтэрвію ў дзяржаўных СМІ. А ўсё таму, што лідэр групы Філ Чмыр, па ўласным выразе, ня любіць “адсасываць”, як тыя “цягні-піхаі” са сваім ухваляльным “Алмазом”. Застаецца толькі выдаваць дыскі і трымаць сябе ў форме. Музыка Drum Ecstasy сапраўды прызначана для падрыхтаванай грамады, гэткі якасны нефармат – цяжкі барабанны інструмэнтал. Альбом слухаецца, як адна вялікая пьеса: бубны мэтадычна сьвідруюць мозг, а бас робіць у ім акуратныя маленькія дзірачкі. З кожнай песьняй гучаньне нібыта ўскладняецца. Філ кажа, што ў альбоме група зьмяніла сваю “канцэртную” тактыку: на жывых выступах бубначы спачатку ціснуць на слухача, потым крыху адпускаюць, а потым дабіваюць, а на альбоме – завабліваюць, ціснуць і ізноў жа дабіваюць. Бедны слухач потым яшчэ доўгі час ня можа пазбавіцца тых назойлівага барабаннага бою. Альбом “H.D.M.” (Heavy Dance Music) здольны як абудзіць, так і ўвагнаць у дэпрэсыю. Гледзячы якую душэўную арганізацыю вы маеце. Калі цікава – паспрабуйце паслухаць і зрабіць для сябе адпаведныя высновы. Супрацьпаказана слухаць з бадуна і пасьля наведваньня стаматалягічнага кабінэту. Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|