|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Чырвоным па Белым” абвяшчае “Хвіліну цішыні” | 06.10.2006 | Трэк “Хвіліна цішыні-2” – адна з самых яскравых кампазыцый зь нядаўна выдадзенага дыска праекту “Чырвоным па белым”. ЧпБ запісалі яго разам з польскім гуртом “Masala Sound System”, які спэцыялізуецца на арыентальнай музыцы, зьмешанай з электронным саўндам. “Мяне заўжды хвалявала чарнобыльская праблема. Гэты трэк я хачу прысьвяціць ахвярам гэтай трагедыі”, - кажа лідэр праекту Кроў, прэзэнтуючы “Хвіліну цішыні-2” ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. Першую частку “Хвіліны” - “Чырвоным па Белым” запісалі два гады таму. Тады Кроў зрабіў гэты трэк разам з польскім рэпэрам UMR. Песьню маглі пачуць тыя, хто наведаў “Басовішча-2005”, дзе адбыўся адзін зь першых публічных выступаў беларускага рэпэра.Працяг песьні на чарнобыльскую тэматыку Кроў зрабіў таксама з прадстаўніком польскай сцэны – гуртом “Masala Sound System”, які спэцыялізуецца на арыентальнай музыцы, зьмешанай з электронным саўндам. Музыка рабілася на жывых й даволі экзатычных інструмэнтах: корбавая ліра, сарангі, кэмэнч, бэндір ды іншых, назваў якіх нават лідэр ЧпБ ня ведае. У дадатак усё было дапраўлена цікавай электронікай. “Мяне заўжды хвалявала чарнобыльская праблема. “Хвіліна цішыні-2” – гэта працяг гісторыі малой дзяўчынкі, якой непасрэдным чынам датыкнулася трагедыя. Гэты трэк я хачу прысьвяціць усім ахвярам гэтай катастрофы”, - кажа Кроў. Чырвоным па Белым – Хвіліна цішыні-2 (сл. Кроў, муз. Чпб/Masala Sound System). Разьмяшчаецца за згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|