|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Love story" ад ZET | 06.10.2006 | Чарговая навінка гіт-параду - "Love story" ад таямнічага гурта ZET з апошняга альбому "Radzima.com". Ня так даўно ўдзельнікі каманды павярталіся на радзіму, адыгралі пасьпяховы канцэрт у адным зь менскіх клюбаў разам зь сябрамі IQ48 і вырашылі "зрубіць капейчыну" на беларускім дзяржпрадпрыемстве, дзе падчас абедзенага перапынку карэспандэнт "Тузіна Гітоў" і сустрэўся з Канцлерам, каб, па завядзёнцы, перакінуцца некалькімі словамі наконт гіт-параднага сьвежачка. Сэнс гэтага твору дадатковых тлумачэньняў не вымагае. Словы "love story" зразумелыя ў любой краіне. І Беларусь, зь ейнай спэцыфічнай экзотыкай, - не выключэньне.- Хочацца папярэдзіць, што я адмыслова гэтак кашмарна сьпяваў па-ангельску, - сьмяецца Канцлер. - Для калярыту. Сам я, безумоўна, выдатна валодаю гэтай мовай міжнацыянальных зносінаў. І які ўжо раз музыка зьдзівіўся выбару "тузінаўцаў". Па словах Канцлера, песня зусім не падпадае пад крытэры гітовасьці. - Яна не палітычная, не патрыятычная, без яскравае мэлёдыкі, - разважае фронтмэн ZET. - Мала таго, ёсьць кавалак, дзе два гітарысты граюць паралельныя сола (калі гэта можна так назваць). І ў давяршэньне - песьня не ў адным стылі і кампазацыйна адмыслова руйнуецца. Усё нефарматнае. І гэта адпавядае ідэалёгіі нашае каманды. Выдатна, што ў гіт-парад пастаўленая не гіт-парадная песенька. ZET - Love story - don`t worry (муз. ZET, сл. Канцлер). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы Алёна Скарабагатая, "Тузін Гітоў" Фота: radzima.com угару - up |
|
|