|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Нефарматная песьня “Харлі” | 19.10.2006 | Новая песьня гурта “Харлі” – “Добрыя людзі”, якую шэраг айчынных FM-станцый адмовіліся браць у ратацыю, дэбютуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. Лідэр гурта Яўген Чалышаў кажа: “Я не разумею, навошта ў гэтай краіне сьпяваць па-беларуску. Тут гэта нікому не патрэбна”. Але пры гэтым працягвае пісаць песьні па-беларуску. “Хоць нарадзіўся я ў Расеі, я вельмі палюбіў беларускую мову”, - прызнаецца музыка. Песьня “Добрыя людзі” Чалышаў прысьвячае сваім бацькам, а таксама ўсім тым, хто вядзе сваіх дзяцей па жыцьцёваму шляху. Як толькі “Харлі” запісалі сваю новую песьню “Добрыя людзі”, яны па звычцы прапанавалі яе шэрагу беларускіх FM-станцый. Але там яе не ўзялі. “Па вялікім рахунку, я ведаю, што большая частка людзей, якія працуюць на радыё і разважаюць пра фармат, наогул нічога пра гэта не ведаюць. Але трэба ўлічваць, што асноўным складнікам вяшчаньня FM-станцыі зьяўляецца рэкляма, і, адпаведна, рэклямадаўца. Які не заўжды гатовы разьмяшчаць рэкляму ў радыёэтэры, у якім гучыць беларуская мова”, - разважае лідэр “Харлі” Яўген Чалышаў.Музыка, які нарадзіўся і правёў дзяцінства ў расейскім горадзе Магнітагорск, заўважае пры гэтым, што “Харлі” ніколі не адмовіцца ад беларускамоўных кампазыцый. Цяпер гурт працуе над некалькімі такімі песьнямі, хоць яны і не ўпісваюцца ў “Фармат”. Адну з новых кампазіцый “Харлі” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. “Гіт-парад – гэта заўжды цікава, калі ён не сфабрыкаваны, натуральна, - кажа Яўген. Лічу, што ў пэўнай ступені гэта іспыт для артыста”. "Харлі" – "Добрыя людзі" (музыка і словы - Яўген Чалышаў). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцаў. SB, "Тузін Гітоў" Фота: viaxarli.com угару - up |
|
|