|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Беларуская народная эклектыка ад “Джамбібум” | 01.11.2006 | У новым туры “Тузіна Гітоў” дэбютуе песьня “Туман ярам” гурта “Джамбібум”, ужо добра вядомага прыхільнікам беларускага фолк-мадэрну сваёй пазытыўнай эклектычнай музыкай, у якой спалучаецца традыцыйны жаночы вакал і запал афрыканскіх і арабскіх рытмаў. “Туман ярам” - бадай, самы яркі прыклад крэатыўнай трактоўкі “Джамбібумам” добра вядомай беларускай народнай песьні. “Гэта быў чысты экспэрымэнт, спроба зьміксаваць стылістыку, - кажа “матор” і мастацкі кіраўнік праекту Наста Хмель, - мне было вельмі цікава ўзяць гэтую добра вядомую песьню, з дапамогай шматгалосься зрабіць зь яе штосьці кшталту мантры з паступовым разьвіцьцём і ўбачыць на гэта рэакцыю!”Рэакцыя аказалася нечаканай - “Туман ярам” ужо сталася сапраўдным гітом гурта, нягледзячы на пэўную лірычнасьць і ня “ўдарнасьць” у адрозьненьне ад іншых традыцыйных для “Джамбібум” песень. “Мы на гэта не спадзяваліся нават, - распавядае Наста, - але гэтую песьню абавязкова нас просяць выканаць на канцэртах і цяпер мы пакідаем яе пад канец.” Галоўная адметнасьць песьні “Туман ярам” сярод астатніх трансавых крычалак з рэпэртуару “Джамбібум” - аранжыроўка, якая набліжае вядомую ўсім народную песьню да так званай “world music”, і - незвычайная пабудова вакалу, зь якім так падабаецца экспэрымэнтаваць мастацкаму кіраўніку і галоўнаму крэатыўніку гурта Настасьсі. Песьню, апроч іншага, можна шукаць на кружэлцы, якую “Джамбібум” выдаў і прэзэнтаваў у гэту вёсну. Джамбібум - "Туман ярам" (музыка - “Джамбібум”, словы - народныя) Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Алена Скарабагатава, “Тузін Гітоў” Фота: Алена Скарабагатава угару - up |
|
|