|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Шалкевіч дэбютуе ў “Тузіне Гітоў” | 03.11.2006 | Так сталася, што “бацька беларускага бруднага блюзу” Віктар Шалкевіч за тры гады існаваньня ТГ так і ў ім і не засьвяціўся (толькі ў якасьці экспэрта). Нядаўна выйшаў ягоны канцэртны альбом, песьню зь якога аніяк нельга абмінуць. Такім чынам, Шалкевіч і ягоны “Горад” дэбютуюць у чародным туры на “Тузіне Гітоў”. “Колькі тых гіт-парадаў было ў маім жыцьці! – сьмяецца музыка. Ну, давайце яшчэ і ў “Тузіне” паўдзельнічаю!” Шалкевіч прысьвяціў гэтую песьню “гораду, у якім я сплю”. Сьпявак хоць і зьяўляецца гарадзенскім культурным артэфактам, нарадзіўся не ў Гародні, а ў Поразава. Тым ня менш, прысьвячэньне выйшла звышкранальным. І крыху сумным. Неяк Шалкевіч засядзеўся ў майстэрні свайго сябры – мастака Алеся Сурава. Нямаведама, чым там займаліся творчыя людзі, але выйшлі на вуліцы Гародні яны толькі ля чацьвертай гадзіны ночы. “Натуральна, што транспарт яшчэ не хадзіў, таму мы вырашылі пакандыбаць дахаты пешшу. У гэты час якраз бывае своеасаблівы настрой, тым больш яшчэ асяродзьдзе таму спрыяла. Вось тады мне і падумалася: наш горад зусім не такі, як быў калісьці. Але я яго ўсё роўна люблю”, - Шалкевіч апавядае, як нарадзілася песьня. “Горад” Шалкевіч прэзэнтаваў разам з клявішнікам Анатолем Кандыбам на канцэрце ў Менску летась 1-га сьнежня. Гэты запіс пабачыў сьвет якраз гэтай восеньню пад назвай “Гарадзенец прызямліўся ў Менску”. Віктар Шалкевіч – Горад (музыка і словы В.Шалкевіч) Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы SB, "Тузін Гітоў" Фота: Анатоль Мяльгуй угару - up |
|
|