.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Віктар Шалкевіч. Гарадзенец прызямліўся ў Менску
| 09.11.2006 |

Гарадзенскі бард – адзін зь нешматлікіх беларускіх музыкаў, канцэртныя альбомы якога варта выдаваць. Ёсьць выканаўцы, творчасьць якіх не разгортваецца ў межах студыйнай каморкі. Трэба жывыя інтанацыі, якія магчыма знайсьці толькі перад запоўненай заляй. Таму не набывайце Шалкевіча студыйнага, бярыце Шалкевіча канцэртнага! Гэта сапраўдны Шалкевіч.

Віктар Шалкевіч. "Гарадзенец прызямліўся ў Менску"Гарадзенскі бард – адзін зь нешматлікіх беларускіх музыкаў, канцэртныя альбомы якога варта выдаваць. Ёсьць выканаўцы, творчасьць якіх не разгортваецца ў межах студыйнай каморкі. Трэба жывыя інтанацыі, якія магчыма знайсьці толькі перад запоўненай заляй. Таму не набывайце Шалкевіча студыйнага, бярыце Шалкевіча канцэртнага! Гэта сапраўдны Шалкевіч.

На запісаным канцэрце музыка як заўжды апавядаў анэкдоты пра габрэяў, адпускаў кпіны, дарыў кандомы (быў дзень барацьбы са СНІДам) і, натуральна, сьпяваў. Песьні, як і показкі, – з завязкай, разьвіцьцём, фіналам і маральлю. Як пра таго Васю, якому заўжды не шанцавала: то хеўра наляціць – эўра адбярэ, то дзень пісьменства і друку сустрэне на бруку, то партызаны патопчуць круасаны.

Ёсьць месца і для сур’ёзнага – «Кухарчыны дзеці» ці кранальнае прысьвячэньне «Гораду». Гэта гвозд альбому. Ня хочацца слухаць далей, карціць пакінуць у памяці гэтую мэлёдыю і гэты настрой. Але ж далей – кплівая «Кароткая гісторыя Беларусі», лірычная «За сто крокаў ад Вострае Брамы», польскамоўныя творы. Дыск варта слухаць тым, хто ўжо наведваў канцэрты Шалкевіча і тым, каму тая атмасфэра яшчэ не знаёмая.

Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"

Віктар Шалкевіч. Гарадзенец прызямліўся ў Менску, БМА Group, 2006.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net