|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Анжаліка Агурбаш: “Не забывайце песень нашых!” | 14.11.2006 | “Мне вельмі хочацца, каб нашыя дзеці, каб нашае маладое пакаленьне не забывалі беларускія песьні, якія нарадзіліся шмат год таму”, - кажа сьпявачка, у якой нядаўна зьявіўся альбом “Беларусачка”, што складаецца з ўжо добравядомых народных песень кшталту “Касіў Ясь канюшыну” і “Рэчанька”, а таксама шэрагу аўтарскіх. Адну са сваіх апошніх кампазыцый – “Вянок” на словы Ўладзімера Някляева, Анжаліка Агурбаш прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. “Някляеў – мой любімы паэт”, - прызнаецца сьпявачка. Песьні на словы сёньняшняга старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Анжаліка, тады яшчэ Ліка Ялінская, пачала сьпяваць яшчэ за часамі “Верасоў”. Яе публічная кар’ера распачалася зь перамогі ў конкурсе “Міс-фота СССР”, пасьля чаго яна стала салісткай ансамбля “Верасы”. Тады былі гітамі “някляеўскія” – “Малады ды нежанаты”, “Белае віно і чырвонае”, і, натуральна, нацыяналістычны поп-гімн аўтарства Леаніда Пранчака – песьня “Наўздагон” са словамі “Мы самі выбралі нялёгкі гэты шлях//Узьняўшы горда бел-чырвона-белы сьцяг”. Песьня пра Пагоню ў сьвежы альбом сьпявачкі “Беларусачка” не ўвайшла, відаць, з прычынаў паліткарэктнасьці. На дыску ў асноўным – добра пацяганыя народныя творы і бяскрыўдныя аўтарскія кампазыцыі. Адзін з апошніх сваіх беларускіх твораў “Вянок” Анжаліка Агурабаш прэзэнтуе на “Тузіне Гітоў”. “Гэтую песьню напісалі людзі, зь якімі мне заўжды было прыемна працаваць – гэта Ўладзімер Някляеў і маскоўскі кампазітар Ягор Шашын. Па-мойму выйшаў вельмі сучасны твор”, - кажа Анжаліка. “Вянок” пісаўся ў Маскве, пры дапамозе гітарыста Аляксандра Бадажкова. Цікава, што на бэк-вакале можна пачуць голас аўтара музыкі да гэтай песьні – Ягора Шашына.Анжаліка Агурбаш – Вянок (сл.У.Някляеў, муз. Я.Шашын). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: westrecords.by угару - up |
|
|