.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Чырвоным па Беламу. Найлепшае 2004-2005
| 15.11.2006 |

Некаторыя Крова ненавідзяць, некаторыя крыху баяцца, нехта хоча даць яму ў вока, але і за аўтографамі чарга стаіць. Гэта супэрдасягненьне для беларускага музыкі, калі ягоная асоба і творчасьць мае падобны рэзананс. Сам напаўтаямнічы рэпэр з той нагоды толькі цешыцца: “Няхай кажуць усё, што заўгодна, абы казалі!” Нехта можа спрачацца, але “ЧпБ” — першы канцэптуальны беларускі хіп-хоп праект.

Чырвоным па Беламу. Найлепшае 2004-2005Зь цягам часу віртуальнае можа стаць рэальным. Так адбылося з праектам “Чырвоным па Беламу”, ад пачатку сеціўным і ананімным. Пасьля рэпэр Кроў зьняў маску, выйшаў на сцэну, а цяпер яшчэ і выдаў абсалютна матэрыяльны альбом. Тут усё — ад трэкаў “Пра зьніклых”, “Акупанты”, “Змагайся”, якія нарабілі шуму ў белнэце два гады таму, да самых апошніх напрацовак.

Некаторыя Крова ненавідзяць, некаторыя крыху баяцца, нехта хоча даць яму ў вока, але і за аўтографамі чарга стаіць. Гэта супэрдасягненьне для беларускага музыкі, калі ягоная асоба і творчасьць мае падобны рэзананс. Сам напаўтаямнічы рэпэр з той нагоды толькі цешыцца: “Няхай кажуць усё, што заўгодна, абы казалі!” Нехта можа спрачацца, але “ЧпБ” — першы канцэптуальны беларускі хіп-хоп праект. Шмат у каго не даходзілі рукі зрабіць нешта падобнае, нехта не схацеў, нехта зьмяніў кірунак, у кагосьці банальна не хапіла ўменьня. А вось Кроў прабіў тую сьцяну. І ня страшна, што здабыў ён папулярнасьць чужымі песьнямі. І што не заўжды пісьменныя ў яго тэксты. Галоўнае, што праект “Чырвоным па Белым” (рэпэры зьмянілі цяпер назву на граматычна слушную) мае стрыжань, ідэю і жаданьне яе ўвасобіць. А такі прадукт заўжды будзе карыстацца попытам. Дыск слухаецца зь вялізнай цікавасьцю, бо беларускі рэп-альбом — пакуль вялікае дзіва, а беларускі ідэйны рэп — дзіва яшчэ большае. Усім аматарам незалежнай беларускай музыкі прызначаецца.

Чырвоным па Беламу. Найлепшае 2004-2005, AMG+Volia Music, 2006.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net