.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Маскоўскі гурт “Комба Бакх” на “Тузіне Гітоў”
| 15.11.2006 |

Таямнічы расейскі гурт “Комба Бакх”, які запісаў за шэсьць год свайго існаваньня ажно 34 альбомы, прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю новую беларускамоўную песьню “Пра быт”. “Комба Бакх” запяялі па-беларуску пачынаючы зь сёмага альбома. З таго часу на кожным іх дыску прысутнічае як мінімум адна беларускамоўная песьня. “Мне падабаецца Беларусь. У мяне там брат жыве”, - кажа лідэр гурта Андрэй Логвінаў, які нарадзіўся ў Кіраве, большасьць жыцьця пражыў у Кастраме, а потым пераехаў у Маскву. “У вас тут людзі куды дабрэйшыя і чалавечныя, чым у Расеі. Прырода ў вас – клясная. І музыка”.

Комба бакхЛідэру маскоўскай каманды “Комба Бакх” асабліва да спадобы “Тройца” і “Камэрата”, а вось беларускі сучасны рок ён не прымае: “Апошняе, што мне трапіла ў рукі – “Песьні Свабоды”. Праслухаў гэты дыск у нейкім прыгнечаным стане, бо не адчуў там аніякай Свабоды”. На “Тузіне Гітоў” гурт “Комба Бакх” прэзэнтуе адну са сваіх апошніх беларускамоўных песень – “Пра быт”. Гэта творчая кампіляцыя трох народных тэкстаў “Журавель”, “Зорка ясная” і “Ах, ты дуй”.

Усё падыходзіць па тэме: герой па сюжэце вырошчвае канапель, просіць жураўля яе не есьці і заклікае сваё дзяўчо дунуць, каб яна зразумела, што яму анічога не шкада, але ж ён не належыць ёй, і ноч вельмі хутка сканчваецца”, - апавядае сюжэтную лінію свайго твора Андрэй Логвінаў. Гэтую песьню, зрэшты, як і ўсе свае астатнія творы, група запісала на ўласнай студыі Н.О.Г.А. (у перакладзе з расейскай – “Нефармальнае аб’яднаньне грамадзянаў Афрыкі”). На маё пытаньне, а як жа можна вытлумачыць назву самога гурта, Андрэй Логвінаў адказвае: “Усё даволі проста: “Комба” – значыць “зьвязка”, а слова “Бакх” складаецца з першых літараў мінушак удзельнікаў гурта – Бінпола, Апалона, Квадрафіла і Хлапяры.

Комба Бакх – Пра быт (сл.народныя, муз. гурта)
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы


SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net