.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Зьміцер Вайцюшкевіч. Песьні з доўгай шуфляды
| 16.11.2006 |

Разынкі альбому — “Мора” на словы Караткевіча і “Ясната, пекната” на словы Жылкі, якую сьпявак выконваў ад першых сольных выступаў. Выйшаў “альтэрнатыўны” the Best Вайцюшкевіча. Такія дыскі часам самастойна наразаюць прыхільнікі творчасьці пэўнага выканаўцы, якім прыеліся яго зацяганыя гіты.

Зьміцер Вайцюшкевіч. Песьні з доўгай шуфлядыАга, гэты чарговы дыск ад Вайцюшкевіча. Восьмы. Калі вы яшчэ не стаміліся ад голасу самага актыўнага айчыннага выканаўцы, вас чакае вельмі смачная і разнастайная праграма. Гэтым разам Зьміцер вырашыў выдаць нявыдадзенае. Тым самым слухач атрымаў магчымасьць пачуць некалі недзе чутае. Большасьць песень — добра вядомыя з канцэртаў (“Хай так”), “пірацкіх” запісаў (“Мора” зь недарэалізаванага праекту “Скрыпка дрыгвы”), фільмаў (“Любачка” са стужкі “Сьвежына з салютам”), “Тузіну Гітоў” (“Зорка Вэнэра”), ці проста выглядалі інакш (як “Зубр” у інтрумэнтале). Расстаўленыя творы без храналёгіі. Але шлях Тодара па іх добра бачны. Ад “крывіцкага” пэрыяду з электронікай і народнымі песьнямі да асэнсаваньня аўтарскай паэзіі. Разынкі альбому — згаданае ўжо “Мора” на словы Караткевіча і “Ясната, пекната” на словы Жылкі, якую сьпявак выконваў ад першых сольных выступаў. Выйшаў “альтэрнатыўны” the Best Вайцюшкевіча. Такія дыскі часам самастойна наразаюць прыхільнікі творчасьці пэўнага выканаўцы, якім прыеліся яго зацяганыя гіты. Для тых, каго легкадумная баляда змусіць заплакаць, і для ўсіх аматараў добрай паэзіі ў спалучэньні зь ненапружнай музыкай.

Зьміцер Вайцюшкевіч. Песьні з доўгай шуфляды, West Records, 2006.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net