|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Football Light” ад “забароненых бубначэй” | 25.01.2006 | У новым туры, ды на “Тузіне Гітоў” наогул, дэбютуе група з багатай гісторыяй – “Drum Ecstasy” з новай вэрсіяй песьні “Football”, вядомай зь іх ранейшых альбомаў ды са складанкі “БУМ”. “Гэта ўнікальная песьня, бо мы яе запісвалі найчасьцей за астатнія. Існуе недзе ля пяці яе вэрсій, - апавядае лідэр групы Філ Чмыр. – Самую апошнюю – аблегчаную – мы рады прэзэнтаваць на меркаваньне наведнікаў “Тузіна Гітоў”. Аблегчыўся “Football” за кошт клявішаў – карціла музыкам крыху “прыпапсіць” нялёгкае гучаньне групы. “Самі мы не вялікія аматары футболу – працягвае Філ. – Але гульні чэмпіянату сьвету глядзім. Песьня “Football” нарадзілася з нашай ідэі надаць музычную форму сацыяльным рытмам. Гэты твор адлюстроўвае рытмы футбольных заўзятараў”. “Drum Ecstasy” неаднарозава адкрывалі выкананьнем гэтай песьні спартовыя спаборніцтвы. Філ прыгадаў, што “Football” (з воклічамі “Хакей!”) прагучала на адкрыцьці паказальніх гульняў НХЛ у Маскве і на адкрыцьці футбольнага сэзона сярод юнацкіх каманд у Беларусі.Drum Ecstasy – Football Light (муз.групы). Прэзэнтавана кампаніяй West Records і разьмяшчаецца са згоды лідэра групы Філа Чмыра. SB, "Тузін Гітоў" Фота: www.westrecords.by угару - up |
|
|