|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве | 21.11.2006 | Колісь выйшаў дыск пад назвай “Альтэрнатыва.by”, які нарабіў розгаласу, бо прэзэнтаваў ня толькі творы айчынных музыкаў, але і цэлы культурны пласт. Дыск Xlam, відаць, ужо прэзэнтуе альтэрнатыву той “Альтэрнатыве.by”. Лідэр ТТ-34: "Па-беларуску я магу толькі сьпець “Га...но пчолы, га...но мёд, га...но дзядзька пчалавод” Колісь выйшаў дыск пад назвай “Альтэрнатыва.by”, які нарабіў розгаласу, бо прэзэнтаваў ня толькі творы айчынных музыкаў, але і цэлы культурны пласт. Дыск Xlam, відаць, ужо прэзэнтуе альтэрнатыву той “Альтэрнатыве.by”. За апошнія пяць гадоў узгадавалася зусім іншае музычнае племя. “Альтэрнатыва” тут паняцьце звужанае: г.зн. музычны кірунак, які спалучае ў сабе элемэнты розных стыляў, пераважна брутальнага кшталту (ню-мэтал, дэз-кор, рэп-кор). Музыка экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нэрваў і крыкаў. Эмоцыя важыць куды болей за слова. Можа, з гэтай прычыны мове выкананьня ўвагі надаецца мала. І з двух дзясяткаў прадстаўнікоў “найлепшай беларускай альтэрнатывы” толькі тры пяюць па-беларуску. “Мы думаем па-расейску, навошта займацца самападманам. Па-беларуску я магу толькі сьпець “Га...но пчолы, га...но мёд, га...но дзядзька пчалавод”, — неяк шчыра прызнаўся вакаліст “ТТ-34”. Зрэшты, часам за цяжкімі рыфамі і няякасным запісам ня проста здагадацца, ці ўжываюць пеюны родную мову. З маладых запамінаюцца хіба Ricoshet і Usplёsk. Знаныя трымаюць марку — ТТ-34, Rasta, Tav.Mauzer. Затое той маркі не трымаюць укладальнікі — дыск повен памылак друку. Магілёўцы названыя проста Mauzer, а песьня “Згубіцца” гурту Termin Х набыла дзівосную назву “Зубіцца”. У аснове сваёй — безаблічная музыка, цікавая тым, хто хоча аддаць даніну сёньняшняй музычнай модзе. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|