|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Айша” распалася | 29.11.2006 | Відаць па ўсім, гурт “Айша” больш не існуе. Гарадзенскія музыкі так і ня выдалі свой альбом і даўно ўжо ня граюць жыўцом. Адзін з апошніх іх выступаў адбыўся на двухгодзьдзе “Тузіна Гітоў” летась. “Пэўна, што можна сказаць, што “Айшы” больш не існуе”, - кажа адзін з удзельнікаў праекту Сяргей Фінскі. “Айша” сыходзіць у нябыт і прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў” сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. У свой час гурт “Айша” падаваў агромністыя надзеі. Ён быў створаны з музыкаў некалькіх гарадзенскіх гуртоў. “Калісьці вакалістка гурта Вікторыя вучылася ў каледжы мастацтваў і зацікавілася маёй пазэіяй, - кажа паэт Юры Гумянюк. - Так і паўстаў гэты музычны праект”. У 1996 годзе “Айша” здабыла ляўрэацтва на фэсьце “Басовішча”, даволі актыўна канцэртавала, а іх песьня “Ёкагама” некалькі тыдняў знаходзілася ў лідэрах гіт-параду “Радыё Рокс”. У плянах быў запіс альбому на вершы Гумянюка, і асобны праект на вершы Дануты Бічэль-Загнетавай (адна зь песень “Зь вераю” брала ўдзел у ТГ). Але ўсе пляны перапыніліся – канцэртаў не было, у студыі гурт таксама працаваў мала. “Мяркую, што калі б яны вызначыліся дакладна са сваёй канцэпцыяй – у іх бы ўсё атрымалася”, - кажа Ю.Гумянюк. “Мы ўжо ня граем разам. Відаць, што няма больш такога гурта”, - кажа Сяргей Фінскі, які стаяў ля вытокаў каманды.У новым туры “Тузіна Гітоў” гарадзенскі гурт прэзэнтуе сваю апошнюю песьню – “Бабілён”. “На самой справе, гэта самы першы наш твор, які мы так належным чынам і не запісалі”, - кажа Сяргей Фінскі. “Бабілён”, як і большасьць іншых твораў гурта, быў напісаны на верш гарадзенскага паэты Юрыя Гумянюка. “Звычайна, калі верш кладзецца на музыку, зьменяецца яго сэнс. Аднак, атмасфэру гэтага верша ў “Айшы” атрымалася захаваць”, - кажа аўтар словаў да “Бабілёну”. Айша – Бабілён (муз. гурта, сл. Ю.Гумянюк). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|