.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Tav.Mauzer прэзэнтуе акустыку
| 30.11.2006 |

Гурт Tav.Mauzer выпускае дэбютны альбом. Доўгачаканая падзея адбудзецца ўжо зусім хутка, цяпер наклад дыску знаходзіцца на заводзе й прыедзе ў Менск літаральна днямі. "Тузін Гітоў" атрымаў сыгнальны (без апакаваньня) варыянт альбому і выбраў для ўдзелу ў гіт-парадзе самую нетыповую для гурта кампазыцыю - "Калыханку". Чартавую барацьбу яна пачынае ў сёмым туры. Для наведнікаў "Тузіна Гітоў" песьню прэзэнтуе фронтмэн каманды Ян Маўзэр.

Tav.MauzerЯнка адразу заўважае, што жаданьне рэдакцыі "Тузіна Гітоў" цалкам супала з жаданьнем усяго гурта. "Калі мы аддавалі дыск аднаму з чальцоў "ТГ", то патаемна спадзяваліся, што для ўдзелу ў чарце вы абярэце менавіта "Калыханку", - з чамусьці сарамлівай усьмешкай кажа Янка.

Не заўважыць тое, што "Калыханка" выбіваецца з агульнае канвы дэбютнага альбому "Радасьць" можа хіба што глухі. Акустычныя інструмэнты і рамантычны голас выканаўцы зусім не характэрныя ўсім асатнім трэкам дыску. Але кампазыцыя магла й ня трапіць у альбом. "Я сьпяваў “Калыханку” пад акустыку на літаратурна-музычных ды акустычных вечарынах ды проста ў коле блізкіх сяброў, але раптам узьнікла адчуваньне недахопу ў альбоме ціхай, негітарнай песьні. І мы запісалі “Калыханку”, - кажа фронтмэн Tav.Mauzer.

Каньюктурнасьць свайго выбару Янка абвяргае катэгарычна. Кажа, што ў момант, калі прымаў рашэньне ўключаць "Калыханку" у альбом нават ня думаў пра тое, што яна можа адпавядаць крытэрам "фарматнасьці". "Спачатку я запісаў акустычную гітару й вакал. Сьпяваў на студыі ледзь ня зь першага разу – такога раней не здаралася, звычайна запісвалі вельмі шмат варыянтаў вакалу, выбіралі, думалі. Потым проста перапісалі гітару й аранжыравалі песьню", - вось так Янка апісаў працэс стварэньня "Калыханкі".

Дарэчы, песьню ўжо упадабала маці Яна Маўзэра. "Раней такога не здаралася, бо маці не вялікая прыхільніца хард-кору, а тут яна пачула баляду ў маім выкананьні, і, напэўна, гэта яе вельмі ўразіла", - з гордасьцю адзначыў Ян.

Tav.Mauzer – Калыханка (сл. і муз. Яна Маўзэра)
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы


Аляксей Мінчонак, "Тузін Гітоў"

Фота: А.Мяльгуй


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net