|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Imprudence" "моліцца багам" | 26.01.2006 | У новым туры на “Тузіне Гітоў” група “Imprudence” прэзэнтуе кампазыцыю “Малюся багам” з трыб’юту “Gods Tower” “Варта Вежы Багоў”. Гэтую песьню, у арыгінале вядомую, як “An Eye For An Eye”, называюць адной зь лепшых на альбоме. Адмыслова для складанкі словы былі перакладзеныя на беларускую мову, а сам кавэр аздобіла партыя скрыпкі. У 2005 годзе гурт зь першай жа спробы выйшаў пераможцам "Басовішча", ці атрымаецца ў іх так жа імкліва скарыць вяршыню на "Тузіне Гітоў"?.. “Imprudence” лічыць за гонар свой удзел у трыб’юце і спадзяецца, што і ў гіт-парадзе песьня “Малюся багам” будзе мець посьпех.“Нам пасуе абраная песьня, - распавядае лідэр групы “Imprudence” Павал Карнюшын, - уся нашая лірыка скіраваная на пошукі і зацьвярджэньне месца чалавека ў жыцьці, выяўленьне фактараў, якія паўплываюць на ягоны лёс. Кампазыцыя “Малюся Багам” менавіта пра тое, таму цяпер яна арганічна дапаўняе нашую творчасьць.” “Што датычна музыкі, то стылістыка “Gods Tower” не зусім характэрная для нас, - зазначае Павал, - але мы гатовыя ўвесь час успрымаць самыя розныя музычныя напрамкі і павевы, экспэрыментаваць зь імі. Мы імкнуліся ня проста перапець, а стварыць сваю арыгінальную вэрсію песьні легендарнага мэтал-гурта. Як бы там ні было, кавэр удала ўпісаўся ў складанку.” Imprudence - Малюся багам (музыка і словы Gods Tower, пераклад узяты з сайту godstower.com у рэдакцыі Ўладзімера Валодзіна). Песьня прэзэнтавана выдаўцом BMAgroup. Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Аліна Крушынская, “Тузін Гітоў” Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|