|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Палац - Дарожка | 04.12.2006 | Гурт “Палац” працягвае перавыдаваць сваю спадчыну. Сьледам за дэбютным альбомам у продажы зьявілася, напэўна, самая недаацэненая праграма Хаменкі і кампаніі – “Дарожка”. Яна была запісана дзесяць год таму і існавала толькі на касэтах. “Дарожка” – найбольш яскрава прэзэнтуе творчасьць “Палацу” ва ўсёй магчымай яе разнастайнасьці. Заўважце, тады ў складзе гурта былі і Юры Выдронак, і Зьміцер Вайцюшкевіч, а дзе-нідзе падпявалі Вераніка Круглова і басіст легендарнага “Сузор’я” Аляксей Казлоўскі. На “Дарожцы” – уся “палацаўская” смаката. Тут і фолк-рок “Борам”, “А ці дома” (гэты шлях “Палац” абярэ надалей), і псыхадэлічныя фолк-электронныя экспэрымэнты (“Дарожка”, “Казачэнька”), і намаганьне спалучыць беларускую і сусьветную музычную тэндэнцыю (англамоўныя чытанкі Казлоўскага і галашэньне Кругловай у “Freeze to me mama”). А ў “Казачэнькі” музыкі скарысталі старажытнае танга “Дона клара” і голас Гітлера. Да ўсяго яшчэ ж ёсьць зусім нехарактэрная для “Палаца” - “паўночна-амэрыканская індзейская” песьня – “Сame out the wilderness” – надта сугучная з “Pink Floyd”. Менавіта яе пірацкі варыянт увайшоў колісь на скандальны відэфільм “Незвычайны канцэрт”. А чаго вартая кранальная песьня “Вецер”, якую пасьля Алег Хаменка прысьвяціць Стэфаніі Станюце. Што самае галоўнае – на “Дарожцы” час не адбіўся, гэты альбом агучыць абсалютна сьвежа і актуальна, насутна і цікава ў 2006 годзе. Для 1996 году ён быў, відаць, занадта сьмелым і прагрэсыўным. “Дарожку” без сумневу можна ўключыць у асноўныя здабыткі беларускай сучаснай музыкі.Палац - "Дарожка", Новая музыкальная кампания, 2006 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|