|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Анжаліка Агурбаш - "Беларусачка" | 05.12.2006 | Зважаць на безгустоўнае аздабленьне ня варта. Беларускамоўны дыск грамадзянкі Расеі – прадукт якасны і прэзэнтабельны. Агурбаш-Ялінская крыху не дацягвае да той ролі, якую выконвае Верка Сярдзючка для Ўкраіны, але, прынамсі, спробы папулязаваць беларускую песьню на постсавецкіх абсягах яна зьдзейсьняе. Падборка песень – звышпапсовая. І гэта добра – “Касіў Ясь”, “Я ж цябе падманула”, “Купалінка” etc. вельмі запамінальныя і добра вязнуць на вушах тых, хто не зьяўляецца носьбітам беларускай мовы. Значыць, прынамсі, адну функцыю гэты дыск пасьпяхова выконвае. Другая частка праграмы – песьні, якія тады яшчэ Ліка Ялінская сьпявала за часамі “Верасоў”, калі для яе штатным пісалі Ўладзімер Някляеў і Леанід Пранчак. “Раз ды разок”, “Белае віно ды чырвонае”, “Малады ды нежанаты” - для настальгуючых па сьветлых часах беларускай эстрады, калі галоўны дырыжэр краіны вітаўся з усімі словамі “Жыве Беларусь!”, а эстраднікі стваралі цэлыя цыклі песень на тэму Адраджэньня. “Уздымем горда бел-чырвона-белы сьцяг”, - гэта запеў зь песьні “Наўздагон” той жа Ялінскай, што, відаць, з прычын карэктнасьці не ўвайшла ў гэты альбом. Урэшце, ёсьць на “Беларусачцы” і абсалютны сьвяжак, створаны Агурбаш ужо за маскоўскім жыцьцём. Як песьня “Вянок” на верш таго ж Някляева. Такой мусіць быць беларуская поп-музыка – прафэсійна зааранжавана, чысьценька запісана, з увагай на бэк-вакалы і малазаўважныя гітарныя партыі, з эмоцыяй і пачуцьцем прасьпявана. І што самае галоўнае, на беларускую тэматыку. Варта завесьці з нагоды выхаду гэтага дыску асобную паліцу пад назвай “беларуская поп-музыка”. Анжаліка Агурбаш - Беларусачка, Vigma, 2006 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|