|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Першы дыск "Джамбібум" | 07.12.2006 | Не вядзіцеся, нічога супольнага з “Бум-Бам-Літам” гэты праект не мае. Гэта дэбютны дыск чарговых прадстаўнікоў “фолк-мадэрну”. Фолк ад “Джамбібум” – чысты, без электронных апрацовак: акустычная гітара, флейта, скрыпка. Музыка крыху афрыніказавана з дапамогай ударных інструмэнтаў. Асаблівых адкрыцьцяў гэты альбом не нясе, але і не расчароўвае. Годна выканана, як з вакальнага, так і музычнага гледзішча. Не вядзіцеся, нічога супольнага з “Бум-Бам-Літам” гэты праект не мае. Гэта дэбютны дыск чарговых прадстаўнікоў “фолк-мадэрну”. Фолк ад “Джамбібум” – чысты, без электронных апрацовак: акустычная гітара, флейта, скрыпка. Музыка крыху афрыніказавана з дапамогай ударных інструмэнтаў. Асаблівых адкрыцьцяў гэты альбом не нясе, але і не расчароўвае. Годна выканана, як з вакальнага, так і музычнага гледзішча. Рэшта вядомых фолк-стандартаў – такіх, як “Туман ярам” (ці інакш - “За туманам”) і “Ружа кветка” - дапаўняецца ўласнымі імправізацыямі на тэму беларуска-афрыканскай музычнай лучнасьці. Пераважна гучыць “Джамбібум”, як “KRIWI” у свае лепшыя часы, голаса Вайцюшкевіча толькі не стае. Гурт можа ўпрыгожыць сваім удзелам, як афіцыёзныя мерапрыемствы кшталту “Гуляй, душа”, так і альтэрнатыўныя музычныя фэсты. Ёсьць у іх у меру і ад “Бяседы”, і ад “Тройцы”. Цікава тое, што гурт Кірчука добра ўпраўляецца ўтраіх, а “Джамбібум” намагаецца ўзяць і якасьцю, і колькасьцю адначасова – у праекце больш за дзясятак удзельнікаў. У выніку ў некаторых песьнях ствараецца гэткі музычны вэрхал, шматгалосьсе і шматгучча. Добра пад такую музыку прачынацца, адразу прыводзіць у працоўную кандыцыю. Рэкамэндуецца для праслухоўваньня ўсім, без узроставых абмежаваньняў. Джамбібум, 2006, самвыдат SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|