|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
J:Морс. Босиком по мостовой | 09.12.2006 | Альбом успрымаецца як своеасаблівы цыкл сагаў гарадзкога беларуса, які здымае зь сябе дасьпехі паўсядзённага цынізму і прагматычнасьці, каб на сорак зь нечым хвілін стаць трохі дзіваком і рамантыкам. Гэткі “байцоўскі клюб” навыварат, калі галоўным жаданьнем робіцца прага заспакаеньня і кунегі пасьля баёў у бітвах за першапачатковае назапашваньне капіталу. Жаданьне здаецца невыканальным, бо стабільна недасяжнай зьяўляецца цудоўная дама босага байцоўскага сэрца. І спрэс перашкоды паэтыка-псыхалягічнага кшталту. Cяргей Балахонаў - пра новы альбом супярэчлівай беларускай каманды. По углям больно. По воде страшно. Але ж з ласкі безназоўнага злога генія ўсё адно мусіш падаць ніцма ў халодны попел, студзіць крылы аб вулічнае каменьне і марна ўглядацца ў раптоўную сьнежную кудасу, за якой губляецца сьлед імавернага каханьня. Куды яно зьнікае? Можа быць у ледзь чутным пульсе з-пад руінаў, ці ў месяцовай цьмянасьці, ці паранармальным палёце ледаколаў убок выраю... Герой шукае. Шукае ўпарта, як Супэрмарыё, сваю прынцэсу. Хоць і круцяцца думкі пра ошибку сценария і паветра ня тое, пра несапраўдны сьмех у прынцэсіных вачах. Урэшце, адбіўшы ўсе атаки фриков і драконаў уласных фобій, ён знаходзіць жаданую спатолю. “Мілы мой, ты прайшоў сто дарог...”, - чуе герой чароўны жаночы голас і адчувае сябе шчасьлівым. Не віртуальна, а рэальна. Цяжка сказаць, ці дадасьць альбом шчасьця слухачам. Але прынамсі надзею на сьветліню ён гарантуе. Вельмі цешыць наяўнасьць на дыску трох беларускамоўных кампазыцыяў (“Паветра”, “Жыві”, “Сонца сьмяецца”). Тэкст да адной зь іх стаў для фронтмэна групы Ўладзімера Пугача першым самастойным (і да таго ж удалым) экспэрымэнтам з родным словам. J:Морс. Босиком по мостовой. West Records, 2006 Сяргей Балахонаў, для "Тузіна Гітоў" угару - up |
|
|