.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Тарыэл Майсурадзэ - Это всё любовь моя
| 11.12.2006 |

Ненавязьлівы поп для тых, каму за 30 ад былога праграмнага дырэктара адной зь менскіх FM-станцый. Кіруючы, уласна, камэрцыйнай радыёстанцыяй нічога іншага да галавы і ня прыйдзе – стандартызаваны мужчынскі поп, крыху лепей за Саладуху, але значна горш за Робі Ўільямса. Цікава, што сьпявае ён ўжо другі дзясятак, а на выпуск дыску і на сольны канцэрт наважыўся толькі сёлета.

Тарыэл Майсурадзэ. Это всё любовь мояМайсурадзэ ня надта мудрагеліць з аранжароўкамі, разьлічваючы на не прэтэнцыёзнага слухача. Яго аўдыторыяй уяўляюцца аматаркі жаночых раманаў і тэлевізійных ток-шоў. Але ў няшчырасьці папракнуць сьпевака цяжка. Вось пачуеш часам якога шансанье – млосна сьпявае, але бачна, што ад душы. Так і з Майсуйрадзэ. Асабліва гэта бачна па іншамоўных песьнях альбому. Расхінаецца душа артыста, калі ён сьпявае на роднай, відаць, для сябе мове “Мерцхало” (“Ляці, ластаўка”) і па-беларуску (поп-баляда “Нелюдзімая”). Заслугоўвае ўвагі і дуэт беларусаў грузінскага і азэрбайджанскага паходжаньня – Майсурадзэ разам з Гюнэш сьпяваюць песьню “Чужая роль”. У прынцыпе, калі пераважная частка нашых папсавікоў знаходзіцца яшчэ ў 80-х гг., то Майсурадзэ ўжо ў 90-х.

Тарыэл Майсурадзэ - Это всё любовь моя, кампанія “Проспект”, 2006

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net