|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
"Абшар” напісалі ўнівэрсальны гіт | 13.12.2006 | "Ты казала, болей не кахаеш - але музыка гучыць ізноў" - гэта павінна быць лейтматывам пры нашым такім незразумелым халодным надвор'і, калі столькі дэпрэсіі і нуды”, - так прадстаўляе сваю песьню “Рок-н-рол”, якая дэбютуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”, лідэр гурта “Абшар” Ільля Паплёўка. “Абшар” – яшчэ маладая каманда – існуе ля двух год. Гурт запомніўся сваім выступам на сёлетнім фэстывалі “Рок-Кола” у Полацку. Два з чатырох удзельнікаў каманды па дарозе на канцэрт патрапілі ў аварыю, аднак тыя музыкі, што засталіся, вырашылі ўсё ж выйсьці на сцэну… Гурт “Абшар” існуе ля двух год. Маладыя музыкі пасьпелі за гэты час даць нямала сольных канцэртаў. З буйнейшых яны называюць выступ на філфаку БДУ і сумесны канцэрт зь ляўрэатамі сёлетняга “Басовішча” гурта S.D.M..Хлопцы прэзэнтуюць у новым туры на “Тузіне Гітоў” адзін са сваіх галоўных гітоў – “Рок-н-рол”: “Гэта тая песня, пад якую танчаць усе на нашых канцэртах. Песьня пра ня вельмі шчаслівае каханьне, якое, аднак, не дае падставы лірычнаму герою пакідаць у душы цяжар перажыванняў. "Ты казала, болей не кахаеш - але музыка гучыць ізноў" - гэта павінна быць лейтматывам пры нашым такім незразумелым халодным надвор'і, калі столькі дэпрэсіі і нуды. Шмат хто кажа, што песьня носіць аўтабіяграфічны характар. І сапраўды. У той час яе аўтар вучыўся ў пятым клясе далёкай ад Беларусі школы (здагадайцеся, якой?) і ўжо ў такім раннім узросце ў першы раз спазнаў спакусу каханьня. Маленькі хлопчык граў на баяне ў школьным ансамблі і закахаўся ў цымбалістку, але на іх шляху да шчасьця паўстаў злосны трамбаніст...”, - апавядае вакаліст гурта Ільля Паплёўка. Удзельнікі “Абшару” лічаць, што іх “Рок-н-рол” будзе актуальнай ва ўсе часы і адзначаюць, што цынізм і іронія песьні асабліва даспадобы дзяўчаткам, якія хочуць мець шыкоўнае аўто і добрае жытло: “Хлопцы! Калі хочаце узьняць пачуцьцё ўласнай годнасьці, песьня для вас. Таты і мамы! Узгадайце вашае рок-н-рольнае юнацтва! Такім чынам, прэзэнтуем самую унівэрсальную песню. Як пісаў клясык: "Любви все возрасты покорны!". Абшар – Рок-н-рол (сл.І.Паплёўкі, муз.гурта). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|