|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Тацьцяна Беланогая зь песьняй-прысьвячэньнем Анатолю Сысу | 14.12.2006 | У новым туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе сьпявачка Тацьцяна Беланогая – пэўна, што галоўная надзея беларускай бардаўскай сцэны. Два гады таму яна перамагла на фэстывалі “Бардазская восень”, а два тыдні таму атрымала галоўны прыз на міжнародным бардаўскім фэсьце “Ballada OPPA”, што праходзіў у Варшаве. У новым туры на “Тузіне Гітоў” Тацьцяна прэзэнтуе песьню “Дзеці неба”, якая ўвайшла ў яе новы дыск “Пабачыць сьвет”. Гэтую песьню сьпявачка вырашыла прысьвяціць паэту Анатолю Сысу. Свой новы дыск Тацьцяна хацела назваць “Песьні сьляпой”, але потым аддала перавагу іншай назьве – “Пабачыць сьвет”. Магчыма таму, што сама вучыцца на географа ў пэдагагічным унівэрсітэце і любіць вандраваць. Але сьпявачка ўкладае ў назву ня толькі гэты сэнс: “Падаецца, што амаль усе людзі сьляпыя, - амаль цытуе яна Біблію. - Бо так ім прасьцей жыць. І мне хочацца, каб сьляпая чалавечая душа перарадзілася ў душу, якая адчувае гэты сьвет”. Улюбёныя паэты Беланогай – Яўгенія Янішчыц і Анатоль Сыс, а сьпявачка – Кася Камоцкая. Песьню “Дзеці неба” Тацьцяна напісала ў 2005 годзе пасьля таго, як дазналася, што памёр паэт Анатоль Сыс. “Для мяне Сыс зьяўляецца адным з галоўных беларускіх паэтаў. Я бы яго назвала прарокам”, - кажа Тацьцяна. Да напісаньня гэтай песьні яе яшчэ падштурхнуў сон: “Чорны вакзал. Бліскучы асфальт. Мне прысьнілася, што мне нехта страляе ў сьпіну і я падаю. Як прачнулася, так і напісала гэтую песьню”, - апавядае сьпявачка. Тацьцяна Беланогая – Дзеці неба (муз. і сл. Т. Беланогая). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: bielanohaja.org угару - up |
|
|