|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Новая песьня “Крамы” на “Тузіне Гітоў” | 15.12.2006 | Днямі гурт “Крама” скончыў у студыі працу над сваёй новай песьняй “Неба – лёс арла”, музыку да якой напісалі лідэр гурта Ігар Варашкевіч і гітарыст Сяргей Трухановіч, а словы належаць Настасьсі Гулак. Гэта песьня прагучала колькі разоў на нешматлікіх у апошні час выступах легенды беларускага року, і летась нават удзельніла ў гіт-парадзе Беларускага тэлебачаньня “На скрыжаваньнях Эўропы”. “Але мы яе цалкам перазапісалі для новага альбома ды істотна перарабілі ў музычным пляне”, - кажа Ігар Варашкевіч. Прэзэнтацыя новай песьні “Крамы” – у восьмым туры на “Тузіне Гітоў”. Ігар Варашкевіч абяцае, што новы альбом “Крамы” выйдзе ўвесну 2007 году. Пакуль ён мае працоўную назву “Жыцьцё – дзіўны сон”. “Не скажу, што “Неба – лёс арла” будзе галоўным гітом нашага новага альбома, - кажа музыка. – Бо лічу ўсе нашы песьні – галоўнымі. Маю спадзеў, што яна спадабаецца наведнікам ТГ”. Цікава, што праца ў студыі над “Небам” вялася зь вясны гэтага году і толькі на днях была скончана. “Крама” з гэтым творам ужо пасьпела паўдзельнічаць ў гіт-парадзе Беларускага тэлебачаньня “На скрыжаваньнях Эўропы”. “Але мы яе цалкам перазапісалі для новага альбома, цалкам зьмянілі прыпеў ды істотна перарабілі ў музычным пляне. Яна адрозьніваецца ад першага варыянта недзе на працэнтаў 50”, - кажа Ігар Варашкевіч. Лідэр “Крамы” зазначае, што “Неба – лёс арла” – абсалютна новая для гурта і ў тэматычным пляне: “Пра арлоў мы яшчэ не сьпявалі”, - усьміхаецца музыка, які днямі разам зь Лявонам Вольскім выканаў галоўны гіт мінулага сэзону па вэрсіі “Тузіна Гітоў” – песьню “Аўтабіяграфія” на тэматычным тузіноўскім канцэрце 12 сьнежня. Крама – Неба – лёс арла (муз. І.Варашкевіч, С.Трухановіч, сл. Н.Гулак). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, "Тузін Гітоў" Фота: Wiecier Mechaniczny угару - up |
|
|