.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



:B:N: - "Жыве рок-н-рол"
| 20.12.2006 |

Гэты альбом мусіў бы выйсьці недзе на перабудовачным зломе, калі была мода на скуранкі і надпісы ў пад’ездах АC/DC, калі заканадаўцамі нефармальнай моды ў нашай вялікай краіне быў Judas Priest ды Black Sabbath, а ўся моладзь раўла на канцэртах ім падобных «Жыве рок-н-рол!!!». Тады гэта было актуальна. Цяпер такое крычаць як мінімум банальна. Але бярозаўскім хлопцам хочацца верыць.

:B:N: Zyvie rock-n-rollЁсьць нешта ў гэтых трывіяльна скляпаных, просьценька зрыфмаваных і наіўна сьпетых песеньках, што змушае выбегчы на танцпляц ды выкінуць забытую ўжо «казу». Відаць, у прадчуваньні такіх абвінавачаньняў у :B:N: і зьявілася песьня «Моднікі». Іншых бы засьвісталі, а :B:N: – нічога, пракатваюць. А ў Польшчы дык наагул іх уважаюць за адну з найлепшых беларускіх камандаў разам з N.R.M. Во што бывае, калі рэгіянальным гуртам у Менск ходу няма. Але, у адрозьненьне ад згаданых «энэрэмаў», не стае ў іх творах бунту. Калі чуеш драйвовы рок, хочацца пачуць і пратэст, у іншым выпадку выбар музычных сродкаў падаецца ня надта апраўданым. У :B:N: гэтага не стае. Пра што сьпявае лепшы гурт гораду Бярозы? Цягнікі, гарады, крылы, дажджы. Ці вось такі наіўняк: «Тэлефон мяне захапіў у палон. Голас твой вядзе мяне за табой». Але шчыра сьпета, факт. Альбом гучыць куды лепей за папярэдні дэбютны дыск гурту «Не трывай». Рэкамэндуецца слухаць на падвышанай гучнасьці.

SB, "Тузін Гітоў"

:B:N: - "Жыве рок-н-рол", БМА group, 2006.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net