.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Аляксандар Сухараў - Мяне завуць Эківокі
| 20.12.2006 |

Жыцьцярадасны попс ад лідэра гурту «Эківокі», вядомага з удзелу ва ўсіх магчымых беларускіх цырымоніях і фэстывалях – ад «Рок-каранацыі» да «Скрыжаваньняў Эўропы». Гурт, які трымаўся заўжды аднаасобна, вялікіх вяршыняў не скараў, на сольныя выступы не наважваўся, аднак меў такую-сякую папулярнасьць. Гэтым альбомам Сухараў разьвітваецца з «Эківокамі» і выпраўляецца ў сольнае плаваньне. Тым больш сымбалічнай падаецца назва дыска на чале з аднайменнай песьняй – наколькі разумнай, настолькі й гітовай.

Аляксандар Сухараў. Меня зовут ЭкивокиМузыка і словы Сухарава заўжды вызначаліся немудрагелістасьцю кшталту песьні з рэфрэнам «Мой сабака – лапы, хвост і скураны нос». Аднак асаблівай агіды, як некаторыя прадстаўнікі беларускай поп-сцэны, Сухараў ніколі не выклікаў. І меў патэнцыял сьпевака для ўсёй сям’і. У экс-вакаліста «Эківокаў» з выглядам Бона асабліва добра выходзяць лірычныя поп-гіты, да прыкладу, «Мама», «Адзін», «Сям’я». Апошняй згаданай песьняй Сухараў і запомніцца. Хочаце нашага Макса Леанідава? Вось ён.

SB, "Тузін Гітоў"

Аляксандар Сухараў - Меня зовут Экивоки, West Records, 2006.



угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net