.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Выйшаў "Прэм'ер Тузін-2006"
| 22.12.2006 |

22 сьнежня - рэліз новага дыску ад нашага інтэрнэт-парталу "Прэм'ер Тузін-2006" - добры калядны падарунак для ўсіх прыхільнікаў беларускай музыкі. Па традыцыі дыск уключае 12 кампазыцый у CD-фармаце і бонус у выглядзе 30 mp3. Шукайце ў дыскарнях краіны!

Прэм`ер Тузін 2006Музычны партал “Тузін Гітоў” адзначыў тры гады. Гэты праект ужо даўно не вымагае прадстаўленьня і справядліва лічыцца самым пасьпяховым сеціўным музычным рэсурсам у Беларусі. Ён адзначаны як “Праект году” на апошняй цырымоніі “Рок-каранацыя”.

“ТГ” створаны і працягвае існаваць дзякуючы высілкам цэлай каманды людзей, вядзёны інтэрнэт-дзеячом Ветрам Мэханічным, журналістам Сяргеем Будкіным і піар-мэнэджэрам Аляксеем Мінчонкам.

Восеньню 2005 году, да свайго двухгодзьдзя “ТГ” падрыхтавалі ўнікальны дыск “Прэм’ер Тузін-2005”, у які ўвайшлі 12 лепшых па выніках гіт-параду кампазыцый, а таксама бонус з 30 мр3-файлаў.

Сваю чарговую, трэцюю гадавіну “ТГ” адзначыў вялікім канцэртам, прысьвечаны Міхалу Анемпадыставу. Вядомы рок-паэт і мастак стаў паводле “ТГ” чалавекам год. Ён выступіў аўтарам адразу двух галоўных беларускіх гітоў – “Аўтабіяграфіі” (Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі) і “Сьвятла ў цемры” IQ48. Канцэрт, што атрымаў назву “Бэніфэст Анемпадыстава” пасьпяхова прайшоў 12 сьнежня ў клюбе “Юла”.

22 сьнежня пабачыць сьвет новы музычны дыск “Прэм’ер Тузін-2006”, у які ўвайшлі лепшыя песьні сэзону, абраныя наведнікамі сайта і экспэртамі гіт-парада. Фармат кампіляцыі, які стаў ўжо традыцыйным – 12 песень і 30 мр3. У складанку ўвайшло ўсё самае лепшае, што гучала на “ТГ” цягам 9 месяцаў.

На дыску – лепшыя адкрыцьці сыходзячага году. Адмыслова да складанкі IQ48 запісалі песьню “Сьвятло ў цемры”. А кампазыцыя “Аўтабіяграфія” ў выканананьні лідэра гурта “Крама” Ігара Варашкевіча і лідэра гурта N.R.M. Лявона Вольскага, запісаная ў канцэртным варыянцы (у Варшаве ў сакавіку 2006 году), будзе прадстаўлена толькі на гэтым дыску.

Акрамя зорак штогод “Прэм’ер Тузін” цешыць слухачоў і новымі імёнамі. Адкрываць таленты – іх пакліканьне. І пра гэта ўжо сьведчыць аздабленьне дыску – белая адкаркоўніца на чырвоным тле. З навінак на дыску прадстаўлены “Imperator”, Вікторыя, White Night Blues ды іншыя

Асноўны трэкліст:


IQ48 "Сьвятло ў цемры"

UltraВожык "Фабрыка сноў"

Айша "Зь вераю"

Вікторыя і Варашкевіч "Мне бы ў неба"

Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra "Дарога"

Палац "Праваджала маці сына"

Валік Грышко "На далонях вясны"

ZigZag "Кастрычнік"

Imperator "Уздымайце запальніцы"

КальЯн "Радыёактыўны сьнег"

Несьцярэнка і White Night Blues "Знаю столькі пяшчотаў"

Ігар Варашкевіч і Лявон Вольскі "Аўтабіяграфія"

Падрабязнасьці пра галоўныя кампазыцыі чытайце ў буклеце дыску “Прэм’ер Тузін 2006”.

паводле westrecords.by


угару - up



©  Менск
2003-2009
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net