.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Алмазны фронт”: Мары пра нешта большае
| 10.01.2007 |

У новым туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе песьня “Далёка да неба” – віцебскага гурта “Алмазны фронт”. Гурт запісаў свой новы альбом “Галава на Ямайцы”, у які па традыцыі ўключана беларускамоўная песьня. Цікава, што “Далёка да неба” – першая беларускамоўная песьня гурта. “Напісаная яна яшчэ дзесяць год таму, калі мы патрапілі на выставу Алеся Пушкіна і пачулі там Лявона Вольскага і Касю Камоцкую. Тады падумалі: а чаму бы нам не засьпяваць па-беларуску? І зрабілі гэтую песьню. Праўда, вось запісалі яе толькі цяпер”, - кажа лідэр гурта Эдуард Юдовін.

Алмазны ФронтУ “Алмазнага фронта” – багатая гісторыя. Назва гурта зьявілася яшчэ ў 91-м годзе мінулага стагодзьдзя, калі, як кажа лідэр каманды Эдуард Юдовін, “рок-музыка дайшла да Віцебску з завялікім спазьненьнем”. Дэбютавала група на адной сцэне зь легендамі піцерскага року – у 92-м годзе ў віцебскай філярмоніі адбыўся канцэрт памяці Майка Навуменкі, у якім узялі ўдзел “АУ” і “Опасные соседи» разам зь мясцовым «Алмазным фронтам». Потым гурт зь пераменным посьпехам канцэртуе па краіне (гралі, напрыклад, у падтрымку тура “Ляпіса Трубяцкога”), зьмяняе стылістыку і склад музыкаў. “Мы гралі розную музыку, - узгадвае Э.Юдовін, - быў і блюз з рок-н-ролам, і панк з гард-корам, і фолк з рэгі”. У бок апошняга кірунку “Алмазны фронт” зь цягам часу і схіліўся канчаткова. Апошні альбом каманды мае назву “Галава на Ямайцы”. Ён цалкам запісаны, але гурт пакуль так і не знайшоў выдаўца. Туды і ўвайшла песьня “Далёка да неба”, якая бярэ ўдзел у гіт-парадзе “Тузін Гітоў”.

Гэта - першая беларускамоўная песьня гурта. Напісаная яна яшчэ дзесяць год таму, калі мы патрапілі на выставу Алеся Пушкіна і пачулі там Лявона Вольскага і Касю Камоцкую. Тады падумалі: а чаму бы нам не засьпяваць па-беларуску? І зрабілі гэтую песьню. Праўда, вось запісалі яе толькі цяпер, - апавядае лідэр гурта Эдуард Юдовін. – Пяем пра простага чалавека, які блукае тут на зямлі і марыць пра нешта большае”.

“Алмазны фронт” у інтэрнэцеalmaznyfront.jino-net.ru

Алмазны фронт – Далёка да неба (сл. Э.Юдовін, муз. Э.Юдовін і В.Сьцепановіч)
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы


SB, "Тузін Гітоў"

Фота: almaznyfront.jino-net.ru


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net