|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Рыхтуецца выданьне складанкі “Песьні Свабоды-3” | 16.01.2007 | Першыя два дыскі з гэтай сэрыі, якія выдаў незалежны беларускі лэйбл Volia Music, мелі фантастычны посьпех. Тут вядзецца не пра камэрцыйнасьць, а пра розгалас – “Песьні свабоды-1,2” не прадаваліся і былі ў вольным распаўсюдзе. Толькі праз “Тузін Гітоў” першую частку гэтага праекту праслухала болей за 50 000 чалавек. Кіраўнік лэйблу Volia Music вядомы як Пупэр натхніўся такім посьпехам: “Чакайце трэцяга дыску з сэрыі “Песьні Свабоды”. Падзагаловак новага рэлізу – “…на плошчы Каліноўскага” – туды ўвойдуць музычныя творы, прысьвечаныя падзеям у пасьлявыбарным Менску. Падрыхтоўку да выданьня “Песень Свабоды” лэйбл VoliaMusic толькі-толькі распачаў. Рэліз будзе прымеркаваны да гадавіны падзеяў у цэнтры сталіцы, калі на знак пратэсту супраць несправядлівых выбараў людзі паставілі на Кастрычніцкай плошчы намёты. Пупэр тлумачыць, што неабходнасьць працягу выданьня сэрыі "Песьні Свабоды" стала папулярнасьць папярэдніх складанак.Да ўсяго непасрэдна на плошчы ды пасьля сакавіцкіх падзеяў зьявілася нямала твораў на гэтую тэму: праект “Чырвоным па Белымв” запісаў трэк “Крывавы сакавік”, лідэр bez Bileta Віталь Артыст прысьвяціў героям Вясны-2006 сваю інструмэнтальную кампазыцыю “Плошча Каліноўскага” (абедзьве ўжо бралі ўдзел у гіт-парадзе “Тузін Гітоў”), а паэт Андрэй Хадановіч напісаў песьню "Памяці намётаў на пляцы Кастуся Каліноўскага". “Найперш, канечне, гэты дыск будзе прысьвячэньнем тым сапраўдным маладым героям, што адстаялі наш гонар у сакавіку 2006. Мы заклікаем музыкаў ды паэтаў прапаноўваць творы прысьвечаныя падзеям леташнім падзеям, тым маладым асобам, што пацярпелі у тыя дні, а таксама натуральна Свабодзе". Кантакт з лэйблам VoliaMusic для музыкаў pesni2006@tut.by. Падпісацца на дыск можна па адрасе pesni3@tut.by. Пакіньце сваё імя і каардынаты (тэлефон, адрас, e-mail). Традыцыйна кампазіцыі будуць даступныя для спампоўваньня з сайту www.za-svabodu.org SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|