.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Тамаш Суліма і Алег Кабзар - Трэцяе вакно
| 17.01.2007 |

Дуэт польскага беларуса і беларуса, які пераехаў у Польшчу. Хоць музыкі перамаглі колісь на “Бардаўскай восені” (2002), іх творчасьць у нас амаль невядома. Іх дыскаў няма ў шырокім продажы, а выступаюць яны хіба ў вузкім коле сяброў. Шкада, бо вартыя большага. “Трэцяе вакно” запісаны зь мінімумам інструмэнтаў – у асноўным гучыць акустычная гітара, а часам падлучаецца псыхадэлічная флейта. Тым ня менш, бардаўскай песьняй гэта называць ня хочацца. Хутчэй гэта рок-альбом у акустычнай стылістыцы. Якраз не ставала на нашай сцэне нечага такога “бобадыланаўскага”. Менавіта на такі лад настройваюць першыя тры песьні. Самы эмацыйны нумар – “Восень. Вобраз. Сьнег” у выкананьні Сулімы, самы задуменны – “Малітва” Кабзара.

Тамаш Суліма. Алег Кабзар. Трэцяе вакноВыканаўцы назіраюць за навакольлем і заўважаюць самыя дробныя дэталі, як “крэсла з ножкамі, павыкручанымі, як вінаградныя лозы, качаецца медленна разам з гадзіньнікам у такт”. А гэта вось больш узвышанае: “Анёлы лятаюць па небе, трубяць у іржавыя руры, на лаўках у парку сядзяць прыгожыя дуры”. Тэму “Трэцяга вакна” можна акрэсьліць проста – гэта ўзаемадачыненьні творцы і сусьвету. Адсюль і песьні – “Калі памірае мастак”, “Паэты”, “Маналёг”, “Задуменьне”, еtс. Атмасфэра пракуранай кухні позна ўначы, калі дым ад цыгарэтаў узьвіваецца і ахутвае лямпачку на столі, а ў кубках стыне кава. Шчырыя і адкрытыя песьні, збудаваныя на эмоцыях і глыбінных пераважываньнях. Сёе-тое падыйшло бы да саўндтрэку да фільмаў беларускага Джармуша, калі бы такі зьявіўся.

SB, для nn.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net