|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Якаў Навуменка - Кружева сирени | 19.01.2007 | Заслужаны артыст Беларусі выдаў своеасаблівы the Best, далучыўшы яшчэ колькі сваіх новых песень. Для некаторых будзе навіною, што Навуменка яшчэ дзеяздольны, працягвае пісаць, выступаць і ўсьміхацца. Вы бачылі калі-небудзь Навуменку без усьмешкі? Яна зрэдчас сыходзіла з вуснаў артыста гэтыя тры дзесяткі гадоў. На “Кружевах...” ён ня толькі радуецца сам (на вокладцы Навуменка нам усьміхаецца сем разоў), але і заклікае пацешыцца іншых. І ня важна ў які мы час жывем – у пэрыяд застою, дэфіцыту, час масавых пратэстаў ці што яшчэ якое - “Час мінае, боль сціхае ў душы”, - пяе Якаў Навуменка (песьня “Ўьміхніся”). Выбар паэзіі – выдатны. Навуменка сьпявае на вершы Багдановіча, Барадуліна, Дранька-Майсюка, Русака ды іншых. А вось аранжароўкі – маральна састарэлыя, нібы пакрытая пылам старая друкарка. Ужо даўно Word уладарыць, а ў Якава Навуменкі гучаць клявішы-назолы, якія выконваюць ролі ўсіх музычных інструмэнтаў. Сталых прыхільнікаў выканаўца можа і захаваў, а вось новых такімі мэтадамі не набудзеш. Зрэшты, а хто сказаў, што яму гэта трэба. Сп.Якаў – самадастатковы артыст, які з задавальненьнем займаецца сваёй справай. Варта паслухаць “Ты мне вясною прысьнілася” ў яго выкананьні, каб гэта зразумець. Напраўду, гэта музыка будзе вечнай. Сьпевы Навуменкі пасуюць пад вялікае застольле, калі між старэйшай і маладзейшай часткаю трэба знайсьці кампраміс у музычным аздабленьні.Якаў Навуменка - Кружева сирени, “Ковчег”, 2006 SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|