|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Рок-Каранацыя»: ад Ялфімава да «ZET» | 22.01.2007 | 25 лютага ў КЗ «Мінск» будуць абвешчаны рок-героі мінулага году. Рок-кароны атрымаюць пераможцы кожнай з 12 намінацыяў, а таксама будзе названы ўладальнік галоўнай «Рок-Кароны». Шмат каму мінулая «Рок-Каранацыя» запомнілася зьяўленьнем у залі Мілінкевіча і адмовай у сувязі з гэтым «J_Морс» выходзіць на сцэну. Але ня тое было галоўнае. «Рок-Каранацыя-2005» сталася куды больш маштабным мерапрыемствам, чым раней. Асобная ўвага была скіравана на несталічныя гурты, а таксама на іншыя музычныя плыні. Сёлета арганізатары пайшлі яшчэ далей... На «Рок-Каранацыі-2006» зьявяцца некалькі новых намінацыяў: адзначаць лепшых у цяжкай (мэтал і яго адгалінаваньні/хард-рок), і ў пазытыўнай (ска/ска-панк/рэгі) музыцы, а таксама скіруюць увагу на тых, хто працуе ў лягчэйшых плынях (шансон, бардаўская песьня, кабарэ). Знайшлося месца, як для рэпэра Кроўа, так і для Пятра Ялфімава – яны намінуюцца адпаведна ў «Хіп-хоп выканаўца году» і «Поп-рок выканаўца году». Ва ўсіх намінацыях бяруць удзел толькі тыя, хто цягам мінулага году выдаў альбом (усяго такіх выканаўцаў – ля шасьці дзясяткаў). Але гэты крэтэр не адзіны: пры выбары ўлічваецца таксама актыўная канцэртная дзейнасьць і сталая прысутнасьць выканаўцы ў інфармацыйнай прасторы цягам году.Яшчэ адно новаўвядзеньне – у кожнай намінацыі свая экспэртная рада. Так пераможцаў у традыцыйных намінацыях «Альбом году» і «Праект году» вызначаць кіраўнікі айчынных лэйблаў і гуказапісвальных кампаніяў. «Хіт году» назаве рада, складзеная з прадстаўнікоў друкаваных ды інтэрнэт СМІ, беларускага «эфэму» і тэлевізіі, за «Кліп году» будуць галасаваць прадстаўнікі айчынных тэлеканалаў, з дапамогай інтэрнэт-галасаваньня будзе вызначаны «Выканаўца году». Усяго склад журы сёлета налічвае больш за тры дзесяткі экспэртаў – журналістаў і музычных крытыкаў, тэле- і радыёвядучых, музыкаў і прадусараў, рок-паэтаў і мэнэджэраў. На самой цырымоніі чакаецца прысутнасьць і тых, хто ня выдаў дыск, але па-свойму адзначыўся ў 2006 годзе. У ліку такіх музыкаў – ляўрэаты «Басовішча» – «Parason» і «S.D.M.», пераможцы «Рок-Кола» – смаленскі гурт «Deimos», які лепей за ўсіх сьпявае песьні «Мясцовага часу», магілёўскі дэсант у выглядзе гуртоў «Nevma», «Tav.Mauzer» і блюзмэнаў з «White Night Blues». Дарэчы, «S.D.M.» і «Deimos» маюць узяць удзел у гала-канцэрце фіналістаў «Рок-Кола», які пройдзе ў Полацку на дзень раней за «Каранацыю», а потым – на аўтобус і ў Менск. Што да ўсялякіх «забаронаў», то арганізатары, як і летась, упэўнена кажуць, што ўсе, хто будзе адзначаны ў намінацыях – на сцэну «казы» выйдуць. Рок-Каранацыя-2006. Асноўныя намінацыі Цяжкая музыка (мэтал і яго адгалінаваньні/хард-рок) Пазытыўная музыка (ска/ска-панк/рэгі/арт) Лёгкая музыка (шансон, бардаўская песьня, кабарэ) Традыцыі і сучаснасьць (этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняя музыка) Рок-музыка (рок/блюз/альтэрнатыва) Поп-рок Хіп-хоп Кліп году Альбом году Праект году Хіт году Выканаўца году Шэраг спэцыяльных намінацыяў. Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў", для nn.by Фота: Андрэй Лянкевіч угару - up |
|
|