|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Osimira” ўпершыню ў “Тузіне Гітоў” | 24.01.2007 | У новым туры на “Тузіне Гітоў” магілёўскі гурт “Osimira” прадстаўляе кампазыцыю “Зязюля мыя серыя”. Менавіта гэтая кампазыцыя ўвайшла ва ўнікальную эксклюзыўную складанку “Хатынь: Tacet, Sed Loquitur”, выдадзеная на знак памяці загінуўшых у вёсцы Хатынь падчас вялікай айчыннай вайны. “Мы прадстаўлялі на гэтай складанцы Беларусь зь песьняй “Зязюля мыя серыя”, - апавядаюць удзельнікі гурта. Акром іх у складанцы ўзялі ўдзел 12 калектываў з краінаў Балтыі і Расеі. Акром таго, менавіта на гэтую песьню фонд “Osimira Production” зьняў кліп. “Так што двайная нагода вынесьці “Зязюлю” на меркаваньне наведнікаў “Тузіна Гітоў”, - заўважаюць музыкі. Лідэр гурта Андрусь Палаўчэня апавядае пра песьню, якая дэбютуе ў гіт-парадзе:"Зязюля Мыя Серыя" - песьня, дужа блізкая нам. Па першае, яна з Падняпроўя - адкуль мы ёсьць, а па другое, яе сэнс - быць разам з Продкамі, Бацькамі, разам з усёй Бацькаўшчынай - гэта ёсьць адной з галоўных мэтаў нашай творчасьці. Песьня таксама пра адносіны з памерлымі, аб часах, калі можна зь імі быць разам, аб перадоленьні сьмерці. Менавіта таму мы абралі яе дзеля складанкі "Хатынь" (ня блытаць з Катыньню), якая ўшаноўвае памяць усіх загінуўшых у другой Айчыннай Вайне. Як сапраўдны беларус, "Зязюля" не адчыніць сваіх таямніц адразу, таму раю слухаць яе колькі разоў".Цяпер гурт рыхтуецца да свайго тура па Эўропе. Дырэктар каманды Алег Ціханаў кажа, што музыкі адкрываюць яго канцэртамі ў Карэліі 15-га сакавіка. “Потым пааедзем у Польшчу і Расею, Славакію, Чэхію, Вугоршчыну, Нямеччыну, Вялікабрытанію, натуральна, што заедзем з канцэртам і Беларусь!”. Сваё пяцігодзьдзе магілёўскі фолк-гурт сапраўды адзначае глябальна. Акром канцэртаў у музыкаў будзе яшчэ нямала прыемных падзеяў. У Маскве мае зьявіцца поўнафарматны альбом “Друва”, запісаны Андрэем Палаўчэнем ды некаторымі іншымі ўдзельнікамі калектыва. Таксама чакаецца самотнік з дзьвюма новымі кампазыцыямі і чарговы афіцыйны DVD гурта. Гурт у інтэрнэце - osimira.com Osimira - Зязюля мыя серыя (муз.А.Палаўчэня,Osimira, сл. народныя). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы і праваўладальніка песьні Possession Production SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|