.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Цяжкая музыка”
| 08.02.2007 |

“Тузін Гітоў” распачынае прадстаўленьне ўсіх намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Першай на чарзе абсалютна новая намінацыя “Цяжкая музыка”. Прадстаўнікоў гэтага кірунку неяк абміналі ўвагай на ранейшых цырымоніях, хоць беларуская цяжкая музыка мае вядомасьць у сьвеце. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону сталіся гурты “Tav.Mauzer”, “Znich”, “Sok”, “Rasta”. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”.

Рок-каранацыя 2006У намінацыю “Цяжкая музыка” (мэтал і яго адгалінаваньні), як і ў большасьць астатніх намінацыяў увайшлі гурты, адабраныя па наступных крытэрах:

1. Наўянасьць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасьць і адпаведнасьць сусьветным музычным тэндэнцыям
2. Актыўная канцэртная дзейнасьць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фэстывалях і г.д.)
3. Актыўная прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасьць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-гіт-парадах і г.д.)

У выніку адмысловая экспэртная рада гэтай намінацыі, у якую ўвайшлі
каардынатар нацыянальнай мэтал-калекцыі "Metallection" Паўль Йермак, вядучы мэтал-канцэртаў, аўтар праграмы пра цяжкую музыку “Маса-Брута” (радыё "Мінск") Аляксандар Літвінскі і аглядальнік “Музыкальной газеты” Антон “Арыман” Ігонін, сфармавала сьпіс галоўных прэтэндэнтаў на карону:

Rasta – The Age of Movement, Go-Records
Znich – Крыжы-абярэгі, БМА-груп
Tav.Mauzer – Радасьць, БМА-груп
Sok - Присоединяйся к нам, Aist Music

На самой цырымоніі ўжывую выступяць дзьве групы з гэтага сьпісу. Гомельская Rasta прыедзе на “Каранацыю” адразу пасьля свайго канцэрта ў Львове, заплянаваны на 25 лютага сольны канцэрт у Кіеве музыкі вырашылі перанесьці, каб узяць удзел у цырымоніі. З Магілёву на цырымоню прыедзе “Tav.Mauzer”. Лідэр каманды Ян Маўзэр, дарэчы, адзін з прэтэндэнтаў на перамогу яшчэ ў адной намінацыі – “Выканаўца году”.

Варта адзначыць, што ва ўсіх намінантаў ёсьць шанцы быць адзначанымі да ўсяго ў “Альбоме году” і Гран-Пры цырымоніі - Рок-Карона.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net