.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Сьпеўная паэзія”
| 09.02.2007 |

“Тузін Гітоў” працягвае прадстаўленьне ўсіх намінацый сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Адна з новых намінацыяў – “Сьпеўная паэзія”. Выканаўцаў аўтарскай песьні, гарадзкога шансону, кабарэ было вырашана вылучыць асобна, бо гэтыя музычныя плыні апошнім часам досыць актыўна разьвіваюцца. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону сталіся Тацьцяна Беланогая, Андрэй Плясанаў і гурт P.L.A.N., Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі і Віктар Шалкевіч. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”.

Рок-каранацыя 2006Назву для намінацыі, якая аб’яднала прадстаўнікоў лягчэйшых музычных жанраў, прапанаваў адзін зь сябраў экспэртнай рады – паэт Міхал Анемпадыстаў. “Мне падаецца, што гэтая назва гучыць больш слушна, чым першапачатковая “Лёгкая музыка”, - кажа ён. Акрамя Анемпадыстава, у журы намінацыі ўвайшлі прадусар Віталь Супрановіч і музычны крытык Анатоль Мяльгуй. У сваім выбары яны кіраваліся наступнымі крытэрамі:

1. Наўянасьць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасьць і адпаведнасьць сусьветным музычным тэндэнцыям
2. Актыўная канцэртная дзейнасьць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фэстывалях і г.д.)
3. Актыўная прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасьць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-гіт-парадах і г.д.)

Такім чынам быў сфармаваны асноўны сьпіс прэтэндэнтаў на Карону ў намінацыі “Сьпеўная паэзія”:
Вайцюшкевіч Зьміцер – "Танга з ружай", "Песьні з доўгай шуфляды", West Records
Шалкевіч Віктар – "Гарадзенец прызямліўся ў Менску", БМА-груп
Камоцкі Алесь – "Дах", Aist Music
Беланогая Тацьцяна – "Пабачыць сьвет", самвыдат
P.L.A.N. - "Песенькі самотнага ліцьвіна", БМА-груп

На самой цырымоніі ўжывую выступяць два выканаўцы з гэтага сьпісу – Андрэй Плясанаў і Зьміцер Вайцюшкевіч.

Варта адзначыць, што ва ўсіх намінантаў ёсьць шанцы быць адзначанымі да ўсяго ў “Альбоме году” і Гран-Пры цырымоніі - Рок-Карона.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net