|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Традыцыі і сучаснасьць” | 14.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае знаёміць сваіх наведнікаў з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. На чарзе – намінацыя “Традыцыі і сучаснасьць”, у якой бяруць удзел выканаўцы, што працуюць у этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняй музыцы. Журы адабрала наступных намінантаў. Адзін зь іх і атрымае “Фолк-Карону”. Гэта – “Аляксандра і Канстанцін”, “Стары Ольса”, “Ur’ia” і “Pete-Paff”. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Гэтая намінацыя існуе фактычна ад пачатку правядзеньня цырымоніі “Рок-Каранацыі”. У розныя часы ў “Традыцыях і сучаснасьці” былі ўганараваныя такія гурты, як “Палац”, “Ur’ia”, Іван Кірчук, “Стары Ольса”. Сёлета галоўных фолк-герояў году абірала адмысловая экспэртная рада намінацыі, у якую ўвайшлі: прадусар праекту “Старажытная зямля” і арганізатар канцэртаў гуртоў старадаўняй музыкі Арына Вячорка, лідэр гурта “Палац”, дасьледчык, аўтар праграмы “Фолк-брама” на “Радыё Рацыя” Алег Хаменка і беларуска-польскі прадусар Ігар Знык. Журы кіравалася наступнымі вызначанымі крытэрамі:1. Наўянасьць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасьць і адпаведнасьць сусьветным музычным тэндэнцыям 2. Актыўная канцэртная дзейнасьць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фэстывалях і г.д.) 3. Актыўная прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасьць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-хіт-парадах і г.д.) У выніку былі вызначаны наступныя намінанты: Стары Ольса – Гераічны эпас, БМА-груп Pete-Paff – Паглыбленьне, Pete-Paff Аляксандра і Канстанцін – Аўтаномная навігацыя, West Records Ur’ia – Калі-чакра, БМА-груп Пераможца будзе названы на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” 25 лютага. З удзельнікаў гэтае намінацыі на сцэне КЗ “Мінск” выступіць гурт “Стары Ольса”. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|