.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Рок-Каранацыя-2006: намінацыя “Пазытыўная музыка”
| 15.02.2007 |

У працяг знаёмства наведнікаў “Тузіна Гітоў” з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня беларускіх музыкаў “Рок-Каранацыя”. Адна з новых намінацыяў – “Пазытыўная музыка”, якая ўключыла музыкаў, што працуюць у такіх кірунках, як ска/ска-панк/рэгі/арт і нясуць станоўчыя эмоцыі ў масы. Такім чынам, пасьля адбору і галасаваньня журы галоўнымі прэтэндэнтамі на Карону ў гэтай намінацыі сталі гурты “Вірус Ліха”, “”Нагуаль” і “Пару рублей”. Пераможца будзе абвешчаны на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”.

Рок-каранацыя 2006У гэтай новай намінацыі арганізатары цырымоніі разглядалі творчасьць гуртоў, якія раней крыху ня ўпісваліся ў фармат “Каранацыі” празь яе стылістычную абмежаванасьць. “Мы пайшлі на своеасаблівы экспэрымэнт, вылучыўшы ў гэтай намінацыі прадстаўнікоў розных музычных плыняў, якіх аб’ядноўвае найперш пазытыўнасьць творчасьці. Паглядзім, ці прыжывецца яна”. Такім чынам, у сьпіс кандыдатаў у гэтай намінацыі ў адпаведнасьці з абвешчанымі крытэрамі (гл.ранейшыя намінацыі) патрапілі:

Вірус Ліха – Жизнь бьёт ключом (пазытыў), Новая музыкальная компания
Пару рублей – Трезвый росчёт (пазытыў), Aist Music
Нагуаль – У земли под юбкой (пазытыў), Новая музыкальная компания

Пераможцу ў намінацыях абярэ адмысловая экспэртная рада ў складзе: прадусара, аднаго з арганізатараў штогадовага рэгі-фэстывалю Павала Кашырына, лідэра гурта “Адыс-Абеба” Зьмітра Іванова і журналіста Макса Шуміліна. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на цырымоніі 25-га лютага.

З намінантаў ужывую на “Рок-Каранацыі” выступіць гурт “Вірус Ліха”.

SB, "Тузін Гітоў"


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net