|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Поп-рок выканаўца году” | 17.02.2007 | “Тузін Гітоў” працягвае знаёміць сваіх наведнікаў з намінацыямі сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. На чарзе – адна з новых сёлетніх намінацыяў – “Поп-рок выканаўца”. З усіх прэтэндэнтаў журы адабрала чатыры намінанты. Гэта “КлЁндайк”, “beZ bileta”, “J_Морс” і Пятро Ялфімаў. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. Патрэба падзяліць і разьвесьці па розных намінацых гурты, якія працуюць у рок і поп-рок стылістыцы паўстала даўно, але на рашэньне ўвесьці такую намінацыю арганізатары “Рок-Каранацыі” наважыліся толькі сёлета. Такім чынам, да разгляду браліся тыя выканаўцы, якія працуюць у гэтай стылістыцы і адпавядаюць абвешчаным крытэрам (гл. прадстаўленьне іншых намінацыяў). З усіх прэтэндэнтаў журы адабрала чатыры намінанты, якія і будуць прэтэндаваць на атрыманьне “Поп-рок-кароны”. У экспэртную раду ў гэтай намінацыі ўвайшлі: галоўны рэдактар газэты “Антенна” Сяргей Маліноўскі, культуроляг і журналіст Максім Жбанкоў і тэлевядучая Тамара Лісіцкая. Паводле іх галасаваньне склад прэтэндэнтаў выглядае наступным чынам:Клёндайк – Я знаю (самотнік), West Records J_Морс – Босиком по мостовой, West Records Ялфімаў Пятро – Я хочу, Новая музыкальная компания beZ bileta – Поправка 22 (максы-самотнік), самвыдат Пераможца будзе названы на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” 25 лютага. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|