|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Znich - Крыжы-абярэгі | 19.02.2007 | На дзясятую гадавіну сваёй творчасьці лідэры айчыннага фолк-паган-мэталу падрыхтвалі годны падарунак і сабе, і людзям. “Крыжы-абярэгі” – новы альбом з абкатаных на канцэртах цягам апошніх год твораў. Рэдкі выпадак для каманды, якая грае брутальную музыку – іх творчасьць можа зацікавіць і людзей, далёкіх ад мэталу. Песьні “Znich” кранаюць душу, бо за імі – стагодзьдзі (большасьць твораў тут – народныя). Музыка “Znich” – ня надта мудрагелістая, але валодае вялізным энэргетычным патэнцыялам – цяжкія гітарныя рыфы тут спалучаюцца з дудой і скрыпкай, а часам у тое спалучэньне ўвіваюцца і псыхадэлічныя клявішы з флейтай. З “Крыжамі-абярэгамі” гурт палягчэў, што даводзіць аднайменная кампазыцыя і такія творы, як “Ой, дымна за дваром” і “Беларусь”. Сталыя прыхільнікі гурта на прэзэнтацыі дыску жартавалі: “Ці не “Эўравізію” зьбіраюцца скарыць “зьнічы”?!”. У некаторых песьнях асабліва ў “Беларусі” гучаньне “Znich” набліжаецца да “Neuro Dubel” (дуда Кастуся Трамбіцкага ў гэтым грае не апошнюю ролю), але гэта не замінае назваць стыль “Znich” – пазнавальным. Рэкамэндуецца для праслухоўваньня фолк-калектывам Магілёўшчыны. Каб зразумець, што фолк можна выконваць ня толькі на баяне ды цымбалах.Znich - Крыжы-абярэгі, 2006, БМА-груп SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|