|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
“Рок-Каранацыя-2006”: намінацыя “Рок-выканаўца году” | 19.02.2007 | На чарзе прадстаўленьняў – чарговая намінацыя сёлетняй цырымоніі ўзнагароджаньня лепшых айчынных альтэрнатыўных музыкаў “Рок-Каранацыя”. Экспэртная рада гэтай намінацыі ў выніку галасаваньня вылучыла чатырох прэтэндэнтаў на карону. Гэта Zet, Indiga, Атмараві і Drum Ecstasy. Пераможца будзе абвешчаны непасрэдна на самой цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ “Мінск”. У намінацыі “Рок-выканаўца”, хоць яна і была разьведзена з поп-рокам і цяжкай музыкай, прэтэндэнтаў было найбольш. Пры галасаваньні экспэртная рада гэтай намінацыі кіравалася трыма галоўнымі крытэрамі, абвешчанымі раней. У склад журы намінацыі “Рок-выканаўца” ўвайшлі: галоўны рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў, журналіст Зьміцер Падбярэзскі і музычны аглядальнік “Белорусской газеты” Тацьцяна Заміроўская. Паводле іх галасаваньня склад прэтэндэнтаў выглядае наступным чынам:Атморави – Романтика, West Records Drum Ecstasy - H.D.M., West Records Zet – Radzima.com, Go-records Indiga – Заенька (самотнік), БМА-груп Пераможца будзе названы на самой цырымоніі “Рок-Каранацыя-2006” 25 лютага. Ужывую з гэтых намінантаў на сцэне выступяць “Zet” і “Indiga”. SB, "Тузін Гітоў" угару - up |
|
|